Чатырохгадовага хлопчыка, які збег ад п’яных бацькоў, знайшлі ў полі

У аўторак, 3 снежня, хлопчыка, які жыве ў вёсцы Калодчына на Вілейшчыне, знайшлі непадалёк на полі мясцовыя жыхары.
Людзі, убачыўшы на полі хлопчыка, ды яшчэ аднаго, якому на выгляд не больш за 3-4 гады, спыталі, што ён тут робіць. Той адказаў, што збег.
– З намі выехала група па справах непаўналетніх, спецыялісты аддзела адукацыі, – распавядае намеснік начальніка РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Дударчык. – Высветлілася, што хлопчыку чатыры гады. Ён жыве ў вёсцы Калодчына разам з маці і яе сужытнікам. Маці – 34 гады, сужытніку – 45.
Сюды сям’я пераехала паўтара месяца таму. Прыехалі з Добрушскага раёна.
3 снежня ён быў разам з імі дома. Бацькі пачалі піць і хлопчык, не вытрываўшы такой “карціны”, збег.
Калі міліцыя прыехала ў дом да бацькоў, яны былі ўжо ў неадэкватным стане. На пытанне, дзе іх дзіця, адказалі, што ў суседняй вёсцы ў сваякоў.
– Яны забыліся, што дзіця было разам з імі, – адзначае Андрэй Дударчык. – У доме поўная антысанітарыя, у халадзільніку прадуктаў няма.
Цяпер пачалася праверка па крымінальна-працэсуальным кодэксе тых фактаў, якія б пацвердзілі няправільныя паводзіны бацькоў. Тады ўзбудзяць крымінальную справу.
Хлопчыка з сям’і забралі. Ён у прытулку.
Інфармацыя аб тым, што сям’я праблемная, накіраваная ў райвыканкам.
Настасся РОЎДА.
Фота google.by