120 год мастаку-авангардысту Уладзіславу Страмінскаму і іншыя падзеі

Источник материала:  
15.11.2013 — Разное

Каляндар на гэты тыдзень. 16 лістапада. 120 гадоў з дня нараджэння Леанілы Чарняўскай, беларускай пісьменніцы. Скончыла Марыінскае вышэйшае вучылішча ў Вільні. Аўтар чытанак “Родны край”, кніг “Дзяціныя гульні”, “Варка”, “Андрэйка”, “Сталёвы конь”, “Падарожніца” і інш. Творчасці пісьменніцы (жонкі Максіма Гарэцкага) было ўласцівае тонкае адчуванне роднага слова, добрае веданне псіхалогіі дзіцяці і дарослага.
***
125 гадоў з дня нараджэння Вінцэся Гадлеўскага (1885 – 1942), грамадскага і рэлігійнага дзеяча. Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю (1912) і Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію (1916). Адзін з першых пачаў служыць у касцёле па-беларуску. Закатаваны немцамі ў Трасцянцы (пад Мінскам).
***
18 лістапада. 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Лёсіка (Іосіфа Юр’евіча, 1883 – 1940), беларускага палітычнага і грамадскага дзеяча, мовазнаўца, пісьменніка, педагога, акадэміка Акадэміі навук Беларусі.
***
19 лістапада. 105 гадоў з дня нараджэння Міколы Засіма (Мікалая Арцёмавіча) (1908 – 1957), беларускага паэта, крытыка.
***
20 лістапада. 190 гадоў з дня нараджэння Мікалая Чагіна (1823 – 1909), акадэміка архітэктуры. З 1852 года працаваў на Беларусі і ў Літве. Паводле яго праектаў пабудавана і рэканструявана шмат цэркваў, у тым ліку ў Ашмянах, Гродне. Перабудаваная Петрапаўлаўская царква ў Мінску.
***
21 лістапада. 120 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Страмінскага (1893 – 1952), вядомага мастака-авангардыста. Нарадзіўся ў Мінску. Вучыўся ў свабодных мастацкіх майстэрнях пад кіраўніцтвам Казіміра Малевіча. Быў яго сябрам і ўзначальваў мастацкія цэнтры ў Смаленску, Віцебску, Бабруйску. Значная частка яго творчай біяграфіі звязаная з Вілейкай, дзе працаваў выкладчыкам у польскай гімназіі і быў галоўным мастаком Вілейкі. Тут ён стварыў адзін з вядомых цыклаў работ пад назвай “Заходняя Беларусь”. У 1939 годзе пераехаў у Польшчу, дзе ў горадзе Лодзь на аснове яго работ быў створаны музей. Ён стаў галоўнай фігурай польскага авангарда 20 стагоддзя.

Падрыхтавала Марыя БЕРАСНЕВА.
Фота www.stihi.ru.

←В «Вечернем Минске»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика