Радыёпрыёмнік, які вайной у зямлю закапалі

Источник материала:  
07.11.2013 — Разное

Працягваем серыю матэрыялаў “Найцікавейшыя экспанаты Вілейскага краязнаўчага музея”.

Сёння старшы навуковы супрацоўнік установы Вольга Коласава раскажа пра радыёпрыёмнік, які вайной закапалі ў зямлю:

– У раздзеле “Пакуты” сярод экспанатаў, якія сведчаць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, адразу звяртаеш увагу на прыгожы радыёпрыёмнік знакамітай фірмы “Philips”. Яго перадала ў 1998 годзе жыхарка Вілейкі Ідалія Вярбіцкая.

Як яна расказвала, гэты прыёмнік прывёз яе бацька з Амерыкі. Ён паехаў туды за польскім часам на заробкі, для таго, каб потым купіць зямлю. Папрацаваў за акіянам, зарабіў грошы, і калі вяртаўся, вырашыў купіць вось гэты радыёпрыёмнік знакамітай фірмы.

Але хутка пачалася вайна, нашу зямлю акупіравалі фашысты. І адзін з іх загадаў быў – здаць радыёпрыёмнікі. А хто не здасць, будзе пакараны смерцю.

Гаспадару вельмі шкада стала: ён працаваў у Амерыцы, вёз прыёмнік праз увесь акіян, і тут патрэбна здаць невядома каму. Вырашыў, будзь што будзе. Закапаў гэты радыёпрыёмнік, а пасля вызвалення яго адкапаў. Прыёмнік быў у працоўным стане. Як нам сказалі, што, магчыма, і цяпер будзе рабіць.

Вось такая цікавая гісторыя, якія мае дачыненне да жыцця ў ваенны час.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

 

←Армянская вечеринка в «Фасоля» 15 ноября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика