90 год "Маладняку", 80 - вынаходніку Міхаілу Мяльгую

Источник материала:  
07.11.2013 — Разное

І іншыя адметныя даты гэтага тыдня.

85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ляпёшкіна (1928), беларускага паэта, заслужанага настаўніка Беларусі. Друкавацца пачаў у 1949 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў “Ранішнія росы” (1961), “Рупнасць” (1966), “Роднае” (1970), “Вусце” (1973), “Перадлецце” (1978). Для дзяцей выдаў кніжку паэзіі “Званкі-званочкі” (1972). У 1970-1979 гадах працаваў дырэктарам выдавецтва “Народная асвета”.
***
11 лістапада. 95 гадоў (1918) прайшло з таго часу, як скончылася Першая сусветная вайна.
***
110 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Ільінскага (1903 – 1967), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР.
***
80 гадоў з дня нараджэння (1933) Міхаіла Мяльгуя, беларускага вучонага ў галіне прыкладной фізікі. Доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1995), заслужаны вынаходнік Беларусі. Нарадзіўся ў вёсцы Дубрава Маладзечанскага раёна.
***
50 гадоў назад (1963) Савет Міністраў БССР прыняў пастанову “Аб мерах па паляпшэнні архіўнай справы ў БССР”, паводле якой на базе гарадскіх і раённых дзяржаўных архіваў створаны філіялы дзяржаўных архіваў у гарадах Маладзечна, Баранавічы, Бабруйску, Барысаве, Глыбокім, Жлобіне, Кобрыне, Крычаве, Лідзе, Мазыры, Навагрудку, Оршы, Рэчыцы, Полацку і Слуцку (з 1996 г. – занальныя дзяржаўныя архівы).
***
120 гадоў з дня нараджэння Апалінарыя Пупко (1893 – 1984), беларускага разьбяра. Нарадзіўся ў Івянцы, што на Валожыншчыне. У разьбе па дрэве прадоўжыў лепшыя традыцыі беларускай народнай драўлянай скульптуры. Ён стварыў работы камернага характару на фальклорныя, літаратурныя, казачныя сюжэты, партрэты, эпічныя манументальныя творы, якім характэрны вобразнасць, высокае майстэрства.
***
13 лістапада. 20 гадоў назад (1993) Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў закон “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”.
***
У лістападзе спаўняецца 90 гадоў з часу заснавання (1923) аб’яднання беларускіх пісьменнікаў “Маладняк”. Узнікла як гурток маладых паэтаў пры аднайменным часопісе. Заснавальнікі: М.Чарот, А.Вольны, А.Дудар, А.Александровіч, А.Барэка, Я.Пушча.

Падрыхтавала Марыя БЕРАСНЕВА.
Фота www.livemaster.ru.

←Перелет Минск-Вильнюс-Минск «Белавией» будет стоить от 62 евро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика