100 год Уладзіміра Цеслюка, 90 ад выхаду газеты "Змаганне"

Источник материала:  
25.10.2013 — Разное

Каляндар слаўных дат на гэты тыдзень. 25 кастрычніка. 155 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Пякарскага (1858 – 1934), беларускага і рускага этнографа, географа, мовазнаўца, фалькларыста.
***
100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Цеслюка (1913 – 1977), кінааператара і рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
***
95 гадоў з дня нараджэння Пятра Дурчына (1918 – 1997), беларускага графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
***
80 гадоў з дня нараджэння Нінэлі Шчаснай (1933), беларускага жывапісца, графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
***
27 кастрычніка. 105 гадоў з дня нараджэння Рамана Гегарта (1908 – 1982), заслужанага архітэктара Беларусі.
***
95 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Абраміса (1918 – 1984), беларускага дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
***
75 гадоў з дня нараджэння Янкі Саламевіча (Івана Уладзіміравіча, 1938 – 2012), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, фалькларыста, бібліёграфа, перакладчыка.
***
28 кастрычніка. 90 гадоў з дня выхаду(1923) заходнебеларускай газеты “Змаганне”. Выдавалася на беларускай мове ў Вільні да студзеня 1924 года. Выкрывала палітыку ўрада Польшчы, скіраваную на задушэнне нацыянальна-вызваленчага руху, пісала пра становішча сялян, аб міжнародных падзеях. Выйшаў 31 нумар, з іх два канфіскаваныя. Выданне спынілі польскія ўлады. Традыцыі “Змагання” працягвала газета “Голас Беларуса”.
***
30 кастрычніка. 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Рудкоўскага (1943 – 1999), беларускага спевака, заслужанага артыста Беларусі.
***
31 кастрычніка. 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Бяспалава (1928), кампазітара, дзеяча самадзейнага мастацтва, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
***
40 гадоў з часу адкрыцця (1973) у Мінску Палаца мастацтваў – выставачнага павільёна выяўленчых мастацтваў.
Падрыхтавала Марыя БЕРАСНЕВА.
Фота www.seniorennet.be.

←Въезд в страны Шенгенской зоны: что изменил Евросоюз?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика