Рамонт праезду ў дварах уздоўж гімназіі №6 да “Космасу”, пра неабходнасць якога пісала “РГ”, ідзе

Источник материала:  
19.09.2013 — Разное

У пятніцу, 13 верасня, усталявалі адпаведныя дарожныя знакі, і работы пачаліся. Дарожнікі адзначаюць, што на гэтым участку працы нямала.

У панядзелак, 16 верасня, вычышчалі і падсыпалі яміны на дарозе, што бліжэй да рынку. Потым перакрылі ўчастак каля гімназіі №6 і здымалі старыя барты.

Наперадзе ў дарожнікаў – выраўняць пакрыццё, заасфальтаваць гэты ўчастак праезду і ўсталяваць новыя барты.

Між тым, ужо цяпер нашмат прасцей праязджаць па падсыпанай частцы дарогі.

Сёлета на рамонт праезду ўздоўж гімназіі №6 да “Космасу” выдаткавалі каля аднаго мільярда рублёў.

Наша газета неаднаразова па просьбе чытачоў звяртала ўвагу камунальнікаў на тое, што гэтаму праезду неабходны рамонт. Спачатку мы падлічылі яміны, якіх аказалася 193 на 150 метрах праезду. Потым зладзілі акцыю, падчас якой людзі, неабыякавыя да стану дарогі, фатаграфаваліся з адпаведнымі плакатамі.

Дырэктар “Камунальніка” Мікалай Наздрын-Платніцкі ў інтэрв’ю “РГ” сказаў, што правесці работы на гэтым участку дарогі ужо быў запланаваны раней:

– Прыкладна 900 мільёнаў рублёў закладзена ў бюджэце на 3-4 квартал сёлетняга года на абуладкаванне гэтай пешаходна-транспартнай сувязі.

Рамонт праезду пачаўся праз паўтара месяца пасля інтэрв’ю.

Сёлета ў Маладзечне правялі ямачны рамонт 5,159 тысячы метраў квадратных заасфальтаваных дарог.

Увесь праезд сёлета адрамантаваць не паспеюць. Частку работы закончаць у наступным годзе.

Тым часам у Мядзеле

Цяпер у Мядзеле вядуць капітальны рамонт вуліц Камсамольская, Зорная, Школьная (на апошняй робяць тратуар каля сярэдняй школы №1).

У кастрычніку плануюць правесці капітальны рамонт вуліцы Камуністычнай – насупраць цэнтральнай раённай бальніцы. Тут пашыраць дарогу, зробяць тратуары і аўтапаркоўку.

У курортным пасёлку Нарач (Купа) будзе праводзіцца капітальны рамонт і дэкаратыўна-мастацкае афармленне вуліц Ленінскай і Нарачанскай з прылеглымі тэрыторыямі.  

Большасць з гэтых работ выконваюць па праграме развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёна на 2011-2015 гады.

Зоя ХРУЦКАЯ, Настасся РОЎДА, Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Настассі РОЎДЫ.

←Армянская воскресная школа: в новый учебный год – с новыми планами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика