Што святкаваць на гэтым тыдні

Источник материала:  
16.09.2013 — Разное

Каляндар "РГ" на гэты тыдзень. 13 верасня. 130 гадоў з дня нараджэння Янкі Быліны (сапраўднае Іван Семашкевіч, 1883–1955), паэта, драматурга.
***
15 верасня. 10 гадоў таму ў Мінску, на плошчы Свабоды, адбылося ўрачыстае адкрыццё занава пабудаванай ратушы.
***
Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь. Дата свята абраная ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі, галоўнага кнігасховішча краіны.
***
Дзень работнікаў лесу. Гэта прафесійнае свята людзей, якія сваёй высакароднай працай прымнажаюць нашы лясныя багацці і спрыяюць іх рацыянальнаму выкарыстанню.
                 ***
115 гадоў з дня нараджэння Мікалая Кавязіна (1898 – 1950), рэжысёра, педагога, мастака, тэатральнага дзеяча, заслужанага артыста Беларусі.
***
17 верасня. У гэты дзень адбылося ўз’яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі. Аперацыя Чырвонай Арміі праводзілася ў час, калі на тэрыторыі Польшчы адбываліся ваенныя дзеянні Другой суcветнай вайны.
***
18 верасня. 15 гадоў з дня стварэння (1998) Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі.
***
100 гадоў з дня нараджэння Леаніда Ваўчэцкага (1913 – 1991), тэатральнага дзеяча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
***
19 верасня. 70 гадоў з пачатку (1943) аперацыі “Канцэрт”, другога этапу “рэйкавай вайны” партызан Беларусі на чыгуначных камунікацыях нямецкіх узброенных сіл.
***
100 гадоў таму (1913) выдалі зборнік вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”.
***
95 гадоў (1918) выдалі “Беларускую граматыку для школ” Браніслава Тарашкевіча (Вільня).
Падрыхтавалі Марыя БЕРАСНЕВА, Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота www.livemaster.ru.
←Австрия стала ближе для белорусов!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика