У Маладзечне парэзалі горла 18-гадоваму хлопцу: вядомыя падрабязнасці

Источник материала:  
04.09.2013 — Разное

У сераду старшы следчы маладзечанскага Следчага камітэта Юры Багушэвіч падрабязней распавёў пра здарэнне, якое адбылося вечарам 2 верасня па вуліцы Будаўнікоў.

Маладзён прыйшоў у госці, дзе выпівалі яго знаёмыя. Сярод запрошаных быў 36-гадовы мужчына, з якім у хлопца раней здарыўся канфлікт.

Праз некаторы час малады чалавек вырашыў схадзіць у краму. Па дарозе яго нагнаў крыўдзіцель і ў іх завязалася бойка. Мужчына два разы ўдарыў хлопца нажом. Адзін раз у шыю, а другі – па спіне. Апошні ўдар быў неглыбокі, але параніў хлопца.

Пацярпелы дайшоў да “Белмаркета” па вуліцы Будаўнікоў. Там ён папрасіў выклікаць "хуткую дапамогу" і страціў прытомнасць.

Цяпер ён у бальніцы.

Хлопец раней не судзімы, працаваў будаўніком. Затое мужчына, які напаў на яго, судзімы тры разы. На ягоным рахунку крадзеж, рабаванне і гвалт. Ён нідзе не працуе.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота novostey.com

←Все флаги в гости к нам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика