У сэрцы славянскай цывілізацыі

Источник материала:  
21.08.2013 — Разное

Больш за шэсцьсот славістаў з трыццаці пяці краін свету прыехалі ў Мінск

Сёння ў Мінску распачаў працу  XV Міжнародны з’езд славістаў — буйнейшы міжнародны навуковы форум, які праводзіцца кожныя пяць гадоў па чарзе ў кожнай са славянскіх краін. Беларусь прымае з’езд упершыню. На працягу тыдня  вучоныя з Аўстрыі, Аўстраліі, Бельгіі, Балгарыі, Германіі, Ізраіля, Іспаніі, Італіі, Канады, Літвы, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Японіі і іншых краін будуць абмяркоўваць у беларускай сталіцы праблемы развіцця славянскіх моў, літаратуры, культуры, фальклору. У праграме — пленарныя і секцыйныя даклады, круглыя сталы, пасяджэнні спецыяльных камісій, акрэдытаваных пры Міжнародным камітэце славістаў, выстава славістычнай літаратуры.

Сваё прывітанне ўдзельнікам і гасцям XV Міжнароднага з’езда славістаў накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. “Сімвалічна, што месцам правядзення юбілейнага форуму абрана Беларусь — сэрца славянскай цывілізацыі, якая ўносіць важкі ўклад у захаванне яе каштоўнасцей і ідэалаў, — адзначыў у прывітанні Аляксандр Рыгоравіч. — Беларусы берагуць гэтую спадчыну і заўсёды памятаюць аб тым, што толькі разуменне ўнікальнасці кожнай нацыі і яе духоўных здабыткаў не дасць братам-славянам страціць сябе ў глабалізаваным свеце”. Прэзідэнт Беларусі пажадаў гасцям і ўдзельнікам з’езда плённай працы, цікавых дыскусій і невычэрп-ных сіл дзеля служэння высакароднай справе славянскага адзінства.

←Египет приглашает иностранных экспертов лично убедиться, что на курортах беспорядков нет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика