Аляксандр Рамановіч: “Выбіралі мілагучныя назвы вуліц”

Якімі будуць назвы маладзечанскіх вуліц, яшчэ невядома.
Хутка пройдзе заключны этап адбору прапаноў на новыя назвы вуліц.Яшчэ ў красавіку Маладзечанскі райвыканкам звярнуўся да жыхароў горада з прапановай даць імёны вуліцам, завулкам і праездам горада, якія пакуль не маюць назвы.
Пэўны час камісія па перайменаванні вуліц праводзіла адбор.
– Нам даслалі шмат прапаноў, – кажа начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Рамановіч. – Прыходзілі лісты і ад настаўнікаў, і ад работнікаў культуры, і проста ад зацікаўленых людзей. На кожную вуліцу атрымалася па тры, па пяць варыянтаў назваў. Пры адборы мы ставілі на першы план назвы, звязаныя з Беларуссю і мясцовым краем.
Глядзелі, каб яны былі зручныя для вымаўлення, прыгожыя, трапныя і слушныя. Камісія доўга вырашала, як згрупаваць і падаць прапановы, каб яны ўпісваліся ў агульны склад назваў вуліц нашага горада. У выніку стварылі спіс, дзе на кожную вуліцу засталося па дзве ці тры прапановы, каб яшчэ было з чаго выбіраць.
У Маладзечанскім раённым Савеце дэпутатаў нам паведамілі, што сесія, на якой камісія па перайменаванні вуліц прыме канчатковае рашэнне, мае адбыцца 6 жніўня.
Нагадваем
Без назвы застаюцца вуліцы, што злучаюць Вялікі Гасцінец і Лібава-Роменскую вуліцу, а таксама Міру і Хмяльніцкага. Дзесяць новых імёнаў чакаюць вуліцы і завулкі раёна індывідуальнай забудовы Фестывальны, і сем – у паўднёвай частцы горада.
Пасля таго, як да Маладзечна далучылі некалькі вуліц вёскі Рагазы, узнікла патрэба замяніць тыя назвы, якія ў горадзе ўжо ёсць. Таму Маладзечанская і Усходняя вуліцы Рагазаў таксама атрымаюць новыя назвы. Пяць вуліц і два праезды былой вёскі назваў пакуль не маюць.
Спіс прапаноў вуліц пасля праведзенага адбору:
Раён індывідуальнай забудовы Рагазы | |
Праектуемая №1 | вуліца Народная |
Праектуемая №2 | вуліца Катэджная |
Праектуемы праезд №2* | вуліца Мірная |
Праектуемая №3 | вуліца Светлая |
Праектуемая №4* | вуліца Францішка Скарыны |
Праектуемая №5* | вуліца Сонечная |
Праектуемая №6* | вуліца Прыазёрная |
Праектуемая №7* | вуліца Вясенняя |
Праектуемая №8 | завулак Сонечны |
Праектуемая №9 | завулак Цюрлёўскі |
Праектуемая №10 | завулак Вясенні |
Праектуемая №11* | вуліца Багдана Хмяльніцкага |
Раён індывідуальнай забудовы Фестывальны | |
Праектуемая №1 | вуліца Мікалая Гастэлы |
Праектуемая №3 | вуліца Шырокая |
Праектуемая №5 | вуліца Святочная |
Праектуемая №6* | вуліца Красненская |
Праектуемая №7 | завулак Дружны |
Праектуемая №8*, №11* | вуліца Заслаўская |
Праектуемая №9, №16 | вуліца Пакроўская |
Праектуемая №10 | вуліца Радужная |
Праектуемая №14 | вуліца Славянская |
Праектуемая №15 | вуліца Дружная |
Праектуемая №17 | завулак Красненскі |
Праектуемая №18 | завулак Радужны |
Настасся РОЎДА.