450 год таму Жыгімонт II Аўгуст зраўняў правы каталікоў і праваслаўных

Источник материала:  
20.06.2013 — Разное

490 год таму Гусоўскі выдаў "Песню пра зубра". І іншыя слаўныя даты, на які багаты чэрвень. Каляндар

22 чэрвеня. Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
***
130 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Цвікевіча (1883–1937), беларускага палітычнага дзеяча, гісторыка, філосафа, публіцыста.
***
25 чэрвеня. 35 гадоў з дня ўручэння (1978) гораду-герою Мінску ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.
***
26 чэрвеня. 75 гадоў назад (1938), як адбыліся першыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР.
***
150 гадоў з дня стварэння ў Вільні (1863) Выканаўчага аддзела Літвы (Літоўска-Беларускі чырвоны фонд). З’яўляўся цэнтрам па кіраўніцтве паўстаннем 1863-1964 гадоў у Літве і на Беларусі. Старшыня – Я.Гейштар, члены К.Каліноўскі, У.Малахоўскі. Фармальна быў залежны ад Варшаўскага нацыянальнага ўрада, але найважнейшыя пытанні паўстання вырашаў самастойна. Аддзел намагаўся ўмацаваць рэвалюцыйную арганізацыю, наладзіць сувязь з рускімі рэвалюцыянерамі, далучыць да паўстання шырокія народныя масы.
***
27 чэрвеня. 90 гадоў з дня нараджэння Віктара Вярсоцкага (1923– 2004), беларускага жывапісца, педагога, заслужанага настаўніка Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Польшчы.
***
100 гадоў з дня нараджэння Юрыя Рудзько (1913–1948), беларускага пісьменніка. Скончыў Беларускі вышэйшы педагагічны ўніверсітэт. Удзельнік Айчыннай вайны. Аўтар аповесцей “Над Одэрам”, “Сакрэт маладосці”, зборніка нарысаў “Размова па шчырасці”, інш.
***
490 гадоў назад (1523) у Кракаве выдадзеная паэма Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”.
***
450 гадоў назад (1563) вялікім князем Жыгімонтам ІІ Аўгустам быў
прыняты прывілей пра ўраўнаванне правоў праваслаўных і каталікоў.
***
440 гадоў назад (1573) быў прыняты акт аб свабодзе веравызнанняў у Рэчы Паспалітай.
Падрыхтавала Марыя БЕРАСНЕВА.
Фота aroundoftheworld.ru.
←В Беларуси предлагается создать движение «Агроэкотуризм без барьеров»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика