З-за хмараў выпускнікі сустрэлі толькі захад
11.06.2013
—
Разное
У панядзелак, 10 чэрвеня, у Маладзечне прайшоў выпускны баль.
Хлопцам-выпускнікам больш пашанцавала, чым дзяўчатам. У дзяўчат разбурыліся прычоскі, сукенкі папрыліпалі да ног, а з басаножак вылівалася вада.
Некаторыя выпускнікі закупіліся дажджавікамі.
А гэта выпускніца першай школы Анастасія Унукоўская разам са сваімі бацькамі.
А ў гімназіі №3 селета выпускаецца толькі адзін клас (трэцяя злева - класны кіраўнік Вольга Кісель).
Старшыня маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец уручае залаты медаль.
Выпускнікі першай школы ідуць ускладаць кветкі.
На выпускнікоў падглядалі і з балконаў.
Але, нягледзячы на дрэннае надвор'е, выпускнікі не сумавалі.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота Вольгі ЮРКЕВІЧ.