Дзе танней маладзечанцам купляць бытавую хімію?

“РГ” параўнала кошты на самыя папулярныя тавары бытавой хіміі і сродкі асабістай гігіены ў супермаркетах, спецыялізаваных крамах, на рынку і ў інтэрнет-краме.
У васьмі з дзевяці выпадкаў лідзіруюць па таннасці тавараў спецыялізаваныя крамы. Але і тут цэны неаднолькавыя. Напрыклад, розніца на дэзадарант дасягае чатырох тысяч рублёў.
А вось калі купіць пральны парашок у супермаркетах, то сямейны бюджэт пацерпіць яшчэ менш. Гэты тавар тут нават танней, чым у спецыялізаваных крамах.
“На рынку танней” – міф
Пахадзіўшы па рынку я, мякка кажучы, была здзіўленая. У шок мяне прывёў кошт гелю для чысткі “Domestos”. На рынку ён каштуе амаль на 18 тысяч даражэй, чым у самай дарагой спецыялізаванай краме. Не раю купляць на рынку таксама пральны парашок і папяровыя насоўкі – яны там таксама найдаражэйшыя.
Каб знайсці неабходныя мне тавары, давялося абысці ўвесь рынак. Я знайшла ўсяго тры шапікі, дзе прадаюць “мыльна-бурбалачнае”, і ўсе яны на вуліцы. Патрэбны дэзадарант я так і не знайшла.
Некаторым прасцей заказаць прадукты раз на тыдзень па інтэрнэце і спакойна чакаць – усё прывязуць да канапы.
Кошты ў інтэрнэт-крамах у сярэднім на дзве тысячы рублёў ніжэйшыя, чым у супермаркетах, але без дастаўкі. Тым не менш, калі набраць шмат тавараў, дастаўка абыдзецца танна.
Эканомія ў тыдзень – 43 тысячы
Паводле нашых падлікаў, за адзін месяц можна зэканоміць 43 тысячы рублёў на бытавой хіміі, калі купляць па самых нізкіх цэнах.
Крама | Пральны парашок “Мара”, 2кг | Гель для посуду “Fairy”, 500мл | Гель для чысткі “Dome-stos“, 1л | Парашок для чысткі “Comet”, 500г |
Сярэдні кошт у спецыялізаваных крамах | 34 750 | 14 200 | 31 000 | 8 700 |
Сярэдні кошт у супермаркетах | 35 100 | 15 900 | 36 100 | 9 950 |
Кошты на рынку | 38 500 | 16 300 | 43 500 | 10 000 |
Кошты ў інтэрнэт- крамах | 37 200 | 15 500 | 23 200 | 9 500 |
Крама | Мыла “Palmoliv”, 90г | Шампунь “Head&Shoulders”, 200мл | Насоўкі “Ruta”, 10шт | Дэзадарант “Fa. Double power fresh”, 150мл |
Сярэдні кошт у спецыялізаваных крамах | 6 850 | 28 100 | 1 000 | 20 900 |
Сярэдні кошт у супермаркетах | 8 300 | 30 350 | 1 150 | 23 200 |
Кошты на рынку | 8 600 | 32 700 | 1 300 | – |
Кошты ў інтэрнэт- крамах | 8 200 | 31 200 | 1 250 | 32 800 |
Ганна ШАКЕЛЬ, школа маладога журналіста.
Фота vsezdorovo.com