Цюльпаны з памідораў
06.03.2013
—
Разное
Упрыгожце святочны стол прыгожай закускай, якая адразу падорыць вясновы настрой!
Памідоры разрэжце зверху крыж-накрыж і выцягніце сярэдзіну. Сыр натрыце на тарцы, вараныя яйкі дробна пасячыце, а часнок прапусціце праз прэс.
Яйкі, сыр і часнок змяшайце, дадайце маянэз, пасаліце. Запоўніць гэтай начынкай памідоры. З зялёнай цыбулі зрабіце сцяблінкі, а з агурка выражце лісточкі.
Выкладзіце на талерку цюльпаны з памідораў, упрыгожце кукурузай.
Тэкля БОРШЧ.
Фота diets.ru.