Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 6
Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2012 года
Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, п а с т а н а ў л я ю:
1. За выдатныя дасягненні ў галіне музычнага, тэатральнага мастацтва, мастацкай літаратуры, кінавідэамастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, музейнай і бібліятэчнай справы, выхаванні творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2012 года:
Адамовіч Галіне Валянцінаўне, кінарэжысёру вышэйшай катэгорыі студыі “Летапіс” рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”, — за стварэнне дакументальных фільмаў “Маляваны рай”, “Інакіня”, “Стаць першым”;
аўтарскаму калектыву тэатра-студыі кінаакцёра рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” у складзе Кашперава Аляксандра Барысавіча, вядучага майстра сцэны, Кірэева Алега Віктаравіча, рэжысёра-пастаноўшчыка, Мішчанчука Уладзіміра Андрэевіча, вядучага майстра сцэны, — за выдатныя творчыя дасягненні, стварэнне спектакля “Хто смяецца апошнім” па п’есе К. Крапівы;
калектыву дзяржаўнай установы “Музей гісторыі горада Мінска” — за стварэнне мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, актыўную работу па папулярызацыі яго творчай спадчыны;
калектыву Дрыбінскага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея аддзела культуры Дрыбінскага райвыканкама Магілёўскай вобласці — за выдатныя дасягненні ў справе захавання і развіцця традыцыйнага шапавальнага промыслу;
калектыву дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы “Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь” — за значныя дасягненні ў развіцці беларускага тэатральнага і музычнага мастацтва, пастаноўку оперы Дз. Смольскага “Сівая легенда”;
калектыву дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” — за значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы, рэалізацыю комплексу мерапрыемстваў па захаванню і папулярызацыі кніжнай спадчыны Беларусі;
калектыву ўстановы “Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы” — за вялікую працу па захаванню і папулярызацыі літаратурнай спадчыны Янкі Купалы;
народнаму тэатру гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі” Хмелеўскага сельскага Дома культуры Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці — за значны ўклад у адраджэнне і развіццё традыцыйнай рэгіянальнай культуры, народнага гумару, песеннага і танцавальнага мастацтва;
Пекуцька Альбіне Васільеўне, загадчыку кафедры харавога і вакальнага мастацтва ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, — за значны асабісты ўклад у выхаванне творчай моладзі, захаванне і развіццё традыцый беларускай школы акадэмічных спеваў;
Чэбаганаву Анатолію Васільевічу, члену грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, — за ўклад у вывучэнне і прапаганду духоўнай і культурнай спадчыны, стварэнне серыі гісторыка-дакументальных кніг “Я — сын Ваш”, прысвечаных дваранскім родам Беларусі.
2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2012 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.
4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. ЛУКАШЭНКА
8 студзеня 2013 г.
г. Мінск