Камунальнікі выконваюць жаданні: пасля публікацыі ў “РГ” дарожнікі прывялі ў належны стан “ляжачых паліцэйскіх”

Источник материала:  
21.12.2012 — Разное

Аўтар публікацыі “Ці правільна ляжаць “паліцэйскія” Наталля Тур (стаіць) правярае з карэспандэнтамі “РГ” Настассяй Роўдай (злева) і Зояй Хруцкай, як камунальнікі выправілі штучную няроўнасць.

Рэдакцыя “Рэгіянальнай газеты”  атрымала адказ ад дзяржаўтаінспекцыі Маладзечанскага райадзела ўнутраных спраў.

Супрацоўнікі ДАІ і прадпрыемства “Камунальнік” хутка адрэагавалі на праблему “няправільных паліцэйскіх”.

Арганізацыі правялі праверку “ляжачых паліцэйскіх” на дарогах Маладзечна.

Наталля Тур, аўтар публікацыі “Ці правільна ляжаць “паліцэйскія?”, надрукаванай 23 лістапада, разгледзела пяць “паліцэйскіх” з відавочнымі парушэннямі і паведаміла, наколькі яны не адпавядаюць стандарту.

“Камунальнік” – арганізацыя, якая даглядае вуліцы ў Маладзечне, – выправіла пасля сумеснага з ДАІ абследавання вуліц некаторыя з парушэнняў.

Цяпер штучныя няроўнасці па вуліцы Таміліна даведзеныя да адпаведных нормаў. Раней вышыня гэтага “паліцэйскага” ў залежнасці ад таго, з якога боку мераць, перавышала норму на 2-5 сантыметраў.

А па вуліцы Вольнай работнікі камунальнай службы ўвогуле зрэзалі з праезнай часткі дарогі два “ляжачыя паліцэйскія”, бо іх шырыня не дасягала нават і 40 сантыметраў, а павінна быць не меншая за метр.

Яшчэ некалькі “няправільных паліцэйскіх” не адрамантавалі. Гэта штучная няроўнасць насупраць “Беларусбанка”, што  па вуліцы Прытыцкага, і на Францішка Скарыны.  
Але ўсе выяўленыя недахопы ў гэтым годзе “Камунальнік” не зможа вырашыць, бо тэхналогія такіх работ патрабуе адпаведнага надвор’я. Прадпрыемства абяцае, што ўсе астатнія недахопы вырашыць у 2013 годзе.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота Аляксандра МАНЦЭВІЧА.

Чытайце на гэтую ж тэму:

Хто павінен чысціць снег?

Што творыцца на дарозе!

Сельгаспрадпрыемствы парушалі нормы

“Садружнасць” прадавала пратэрмінаваную кілбасу

Вуліцу Астрожскага падрамантавалі

Ці правільна ляжаць “паліцэйскія”?


←В Польше жертвами морозов стали 49 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика