Двухметровы лядзяш мог зваліцца на галаву

Источник материала:  
20.12.2012 — Разное

Адразу над выхадам з пад’езда дома №6-в па вуліцы Хмяльніцкага вырас лядзяш, які ад даху дасягаў чацвертага паверха.

Жыхары скардзіліся, што з пад’езда страшна выйсці – калі ў гэты момант зваліцца лядзяш, то, мусіць, заб’е. Пры гэтым, як гавораць жыхары, яны больш за тыдзень дамагаліся, каб да іх прыехалі камунальнікі.



– ЖРЭУ абавязана ліквідаваць лядзяш, – пракаментаваў сітуацыю намеснік начальніка Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Гладкі. – Жыхары не спецыялісты, на дах ім лезці нельга, бо могуць зваліцца. У камунальнікаў ёсць патрэбная тэхніка.

На наступны дзень, у аўторак, 18 снежня, Сяргей Гладкі паведаміў, што работнікі ЖРЭУ ліквідавалі лядзяш яшчэ да таго, як МНС накіравала запыт “Камунальніку”.

– Мы прыязджалі яшчэ ў суботу, каб збіць лядзяш, – тлумачыць начальнік ЖРЭУ №2 Валеры Віткоўскі. – Аднак проста не змаглі праехаць, таму што ў двары было столькі машын. Не ведаю, ці гэта машыны жыхароў, ці тых, хто прыязджаў на рынак. У панядзелак, 17 снежня, мы збілі лядзяш. У такіх выпадках мы стараемся працаваць як мага хутчэй.




Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.

←Академики и таланты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика