Як будуць ездзіць аўтобусы на навагоднія святы
Графік працы грамадскага транспарту па Маладзечанскім раёне зменіцца напярэдадні Новага года.
МАЛАДЗЕЧНА
У Маладзечне ў перыяд правядзення калядных і навагодніх святаў і ў сувязі з пераносам працоўных дзён зменіцца графік руху прыгараднага пасажырскага транспарту.
Гарадскія аўтобусныя маршруты 21 і 29 снежня будуць працаваць па графіку пятніцы, а 22 снежня і 5 студзеня будуць працаваць па графіку суботы.
Напрыканцы снежня – 23, 25, 30 – і на пачатку студзеня – 2, 6, 7 – аўтобусы будуць рухацца па раскладзе нядзелі. А 24 і 31 снежня – па графіку панядзелка.
Што тычыцца гарадскіх маршрутаў, то 22 і 29 снежня аўтобусы будуць рухацца па графіку рабочага дня, а ад 23 па 25 і ад 30 па 31 снежня – па раскладзе выхадных. Па графіку выхадных будуць рухацца аўтобусы 1 і 2 студзеня, а таксама ад 5 па 7 студзеня.
Раскад руху прыгарадных аўтобусаў на 01.01.2013
Маршрут | Час адпраўлення з АВ “Маладзечна” |
Маладзечна – Вілейка | 6:31, 9:00, 12:10, 13:15. 14:50. 16:00, 17:45, 18:50 |
Маладзечна – Соўлава | 7:11 , 11:55, 15:11 |
Маладзечна – Пранчэйкава | 8:00, 17:42 |
Маладзечна – інф.бальніца | 8:35 |
Маладзечна – Маліноўшчына | 12:30 , 16:30 ,18:50 |
Маладзечна – Сінькі | 9:30 |
Маладзечна – Паняцічы | 12:15, 17:50 |
Маладзечна – Ярмолічы | 15:21 |
Маладзечна – Чэрнеўшчына | 13:45 |
Маладзечна – Селеўцы | 18:40 |
Маладзечна – Валожын | 14:00 , 17:41 |
Маладзечна – Лянкоўшчына | 14:05 , 17:41 |
Маладзечна – Хатуцічы | 14:40 |
Маладзечна – Гердуцішкі | 14:45 |
Маладзечна – Ілья ст.Уша – Ілья | 13:35 14:20, 18:20 |
Маладзечна – Чысць Чысць – Маладзечна | 7:30 , 12:50,15:35, 17:15 13:45, 16:25, 18:05, 22:35 |
Маладзечна – Баруны | 13:00 |
Чысць – ст. Уша | 8:40 ,9:30, 10:35, 11:15, 12:30 , 13:40 , 14:35 ,16:35 , 17:25 , 18:40, 19:25 , 20:00, 20:25 , 21:45. |
Міжгародніх зносін:
Маладзечна – Мінск д/с “Дружная” | 13:30 . 16:55 |
Маладзечна – Мінск праз Чысць | 14:25 |
ВІЛЕЙКА
Гарадскі транспарт 22 снежня будзе хадзіць па графіку працоўных дзён, 23 снежня – па раскладзе суботы, а 24, 25 і 31 – па графіку як у нядзелю.
Прыгарадны транспарт 22 снежня будзе працаваць па раскладзе пятніцы, а 24 і 31 снежня – як у будныя дні, 25 снежня – па графіку як у нядзелю.
Міжгароднія маршрутры таксама змененыя. 22 снежня будзе дзейнічаць расклад пятніцы, 23 снежня аўтобусы будуць рухацца па раскладзе суботы.
Таксама будзе адменены аўтобус па маршруце Вілейка-Мінск праз Бараўляны адпраўленнем у 5.50. Гэта прыпадае на 23, 24, 25, 30 і 31 снежня.
На Каляды, 25 снежня, аўтобусы будуць рухацца па раскладзе выхадных дзён, а 24 і 31 снежня – як у рабочыя дні.
Фота daypic.ru
Аддзел інфармацыі.
Чытайце на гэтую ж тэму:
Мінімальны заробак ў Беларусі з 1 студзеня павялічваецца
Паліклінікі і бальніцы падчас навагодніх свят будуць працаваць інакш
Дапамога па доглядзе за дзецьмі зменіцца ў новым годзе