Ухіляўся ад выплаты аліментаў

Источник материала:  
11.10.2012 — Разное

За ўхіленне ад пакарання суд вынес прыгавор – адзін год абмежавання волі.

У панядзелак, 8 кастрычніка, суд Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці разгледзеў справу жыхара вёскі Мількаўшчына Валожынскага раёна па ўхіленні ад папраўчых работ.

Жыхар Валожыншчыны, якому 28 гадоў, мае сярэднюю адукацыю, разведзены, нідзе не працуе, раней быў асуджаны за кіраванне машынай у нецвярозым стане і прыгавораны да года і шасці месяцаў папраўчых работ з утрыманнем 15 працэнтаў заработнай платы.

Другую судзімасць атрымаў за тое, што не плаціў аліменты. За гэта яго прыгаварылі да двух гадоў папраўчых работ з частковым утрыманнем заработнай платы.

Не адбыў ён і васьмі месяцаў пакарання, як учыніў яшчэ адно злачынства, прадугледжанае артыкулам 416 “Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе папраўчых работ”.

На працу ён некалькі разоў не прыходзіў без уважлівых прычын. Яго адтуль звольнілі. Новую працу не знайшоў і ў Крымінальна-выканаўчую інспекцыю не прыйшоў, хаця за 15 дзён павінны быў гэта зрабіць. Увесь час яго пад подпіс папярэджвалі аб тым, што ён можа быць асуджаны за ўхіленне ад папраўчых работ.

Шостага чэрвеня жыхар Валожыншчыны і наогул знік, такім чынам ухіляючыся ад пакарання. Але ў жніўні быў затрыманы.
Абвінавачаны прызнаў сваю віну цалкам.

Суд вынес пакаранне па артыкуле 416 “Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе папраўчых работ” Крымінальнага кодэкса Беларусі ў выглядзе аднаго года абмяжоўвання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Але з-за таго, што абвінавачаны не адбыў пакаранне па нявыплаце аліментаў, яму дадалі яшчэ чатыры месяцы абмежавання волі.
Прыгавор можа быць абскарджаны і апратэставаны ў Мінскім абласным судзе праз суд Маладзечанскага раёна на працягу 10 сутак з дня абвяшчэння.

Іван НЕЎМЯРЖЫЦКІ,
памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.

Фота izvestiaur.ru

←Могилев надеется увеличить поставки лифтов и металла в Екатеринбург

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика