Прагулка ў невядомасць

Источник материала:  
21.07.2012 — Разное

Пра здарэнне з хлопчыкамі чулі многія. Але пакуль што невядома, што з імі адбылося

Да нас зноў звярнуліся супрацоўнікі ўпраўлення следчага камітэта па Брэсцкай вобласці. Яны просяць дапамагчы ў пошуку двух хлопчыкаў, якія прапалі без вестак у вёсцы Цна Лунінецкага раёна 18 лютага 2011 года. Уладзік Якубовіч, 2002 года нараджэння, ростам каля 130 сантыметраў, хударлявы, вочы блакітныя, валасы русыя. Яго сябра Дзіма Калянковіч, ён на год маладзейшы, крыху ніжэй ростам, быў апрануты ў шапку бела-сіняга колеру, чорную куртку з капюшонам, чорныя штаны з чырвонай і белай палоскай, чаравікі на шнурках. Апошні раз іх бачылі ля ракі Цна, дзе яны гулялі. Хлопчыкі дадому не вярнуліся і ўжо столькі часу пра іх нічога невядома. Пошукі пакуль што выніку не далі.

Мы звяртаемся да ўсіх нераўнадушных людзей, калі вам хоць што-небудзь вядома пра хлопчыкаў, паведаміце, калі ласка, у рэдакцыю, ці па нумары 102. Разумеем, цяжка спакойна чытаць пра такое. Але як інакш дапамагчы бацькам і родным гэтых дзетак?

←Большая жатва

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика