Малая радзіма Янкі Купалы рыхтуецца прыняць больш за пяць тысяч гасцей

Источник материала:  
05.07.2012 — Разное

Больш за пяць тысяч гасцей рыхтуецца  прыняць малая радзіма народнага паэта Беларусі ў дзень яго юбілею

На рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі”, якое адбудзецца ў гэту суботу ў вёсцы Вязынка, на радзіме Янкі Купалы, прыедуць аматары творчасці паэта з розных куткоў нашай краіны і замежжа. Дарэчы, мерапрыемства ладзіцца на працягу вось ужо сарака гадоў. Але сёлета ў гонар юбілею славутага песняра зямлі беларускай яно набыло больш шырокі маштаб. Аб адметнасцях святкавання даведалася карэспандэнт “НГ”.

У год юбілею класіка беларускай літаратуры мерапрыемствы, што маюць на мэце наблізіць чытача да твораў славутага песняра, ахапілі не толькі нашу краіну, але і замежжа. Цікавыя творчыя вечарыны, прысвечаныя Купалу, прайшлі ў Латвіі, Літве, Польшчы, Эстоніі, Украіне. Іх дзейснасць пацвярджае той факт, што творы класікаў нацыянальнай літаратуры зараз вельмі запатрабаваныя ў біблі-ятэках і кнігарнях.
— Калі мы штогод фарміруем дзяржаўны заказ — гэта спіс кніг, якія выдаюцца на сродкі дзяржаўнага бюджэту, — бачым, што цікавасць да класічных твораў беларускай літаратуры ўзрастае, — адзначыла першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч. — На свята ў Вязынку выдавецтва “Мастацкая літаратура” прывязе новую кнігу з серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” “Янка Купала. Успаміны. Эсэ”. Цікава будзе пагартаць і ўжо вядомае факсімільнае выданне кнігі Янкі Купалы “Шляхам жыцця”.

У выдавецтве “Беларуская навука” ўбачыла свет кніга Уладзіміра Гніламёдава “Янка Купала. Старонкі жыцця і творчасці”. Разышліся па краіне плакаты, прысвечаныя жыццю і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, выдадзеныя ў выдавецтве “Беларусь”. Папоўніліся кніжныя паліцы сямнаццатым і васямнаццатым тамамі дваццацітомнага збору твораў Якуба Коласа, факсімільным выданнем яго твора “Сымон-музыка”. У серыі “Школьная бібліятэка” выйшлі кнігі Янкі Купалы і Якуба Коласа з серыі “Родныя вобразы” тыражом каля 20 тысяч экзэмпляраў кожная. Яны трапяць ва ўсе школьныя бібліятэкі”.

Серыя ўрачыстасцей у гонар славутага песняра Беларусі распачнецца 6 ліпеня а 11 гадзіне, калі ў сталічным парку, які носіць яго імя, адбудзецца цырымонія ўскладання кветак да помніка. Працягнецца святкаванне 7 ліпеня ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку “Вязынка”. Па словах дырэктара Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алены Ляшкевіч, канцэртная праграма “Малюся я небу, зямлі і прастору...” нікога не пакіне раўнадушным.

 

←Принятие в Верховной раде Украины законопроекта “Об основах государственной языковой политики” завершилось потасовкой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика