У горадзе над Бугам урачыстасці пачаліся ўскладаннем кветак да мемарыялаў на плошчы Свабоды і ў Брэсцкай крэпасці
Тыя, хто не шкадаваў жыцця дзеля сённяшнега мірнага неба, сталі галоўнымі героямі свята
У горадзе над Бугам урачыстасці пачаліся ўскладаннем кветак да мемарыялаў на плошчы Свабоды і ў Брэсцкай крэпасці. Маскоўскі раён абласнога цэнтра прысвяціў Дню Незалежнасці народнае гулянне пад назваю “Шаную цябе, Беларусь!”. Брэстаўчане з задавальненнем наведалі таксама святочную праграму з удзелам маладых эстрадных выканаўцаў. А напрыканцы разам заспявалі гімн і палюбаваліся разнаквеццем святочнага феерверку.
— Сённяшні святочны дзень — яшчэ адна магчымасць для ўсіх нас азірнуцца назад, задумацца аб сучасным і будучым нашай Айчыны. Аб тым, што мы ўжо здзейснілі і што нам яшчэ належыць зрабіць, — падкрэсліў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар. — За будзённай мітуснёй нам, здараецца, не стае часу, каб ацаніць маштаб перамен, што адбыліся з краінай. Між тым за гады незалежнасці яна зрабіла вялікі крок у сваім развіцці.
Ірына АРЛОВА, “НГ”