Вячеслав Сидоров ищет ботпроводницу с рейса "Минск-Душанбе"

“Падчас адпачынку ў жніўні 1976-га я ляцеў да бацькоў у Сярэднюю Азію, гэта быў рэйс Мінск—Душанбэ, — распавядае Вячаслаў Сідараў з Літвы. — Побач было свабоднае месца, і на яго прысела адна з бортправадніц. Гаварылі пра многае. Я распавёў пра сваіх бацькоў, сказаў, што яны на сваім прысядзібным участку вырошчваюць кветкі.
А праз некаторы час мае бацькі атрымалі пасылку з насеннем кветак, якія доўга ўпрыгожвалі наш дворык. Зінаіда Калініна, так звалі дзяўчыну, добрай душы чалавек. На жаль, пасля той сустрэчы ў небе мы больш не бачыліся. Але я часта ўспамінаю бортправадніцу з Мінска”.
Да таго ж, як лічыць Вячаслаў, ён перад Зінаідай у даўгу. Хоча перадаць букет цудоўнай жанчыне, сустрэчу з якой падарыў яму лёс.
Будзем спадзявацца, што Зінаіда Аляксееўна Калініна слухае беларускае радыё альбо з’яўляецца нашай падпісчыцай. А можа, хтосьці са знаёмых перадасць жанчыне такое дзіўнае прывітанне з маладосці. Просім паведаміць пра гэта ў “НГ” ці нашым калегам з беларускага радыё.