Сябра маладосці

Источник материала:  
16.06.2012 — Разное

Хто шукае: Паліна Якаўлеўна Брайчанка (у дзявоцтве Палянская).
Каго шукае: Паўла Грамыку.
Сябра юнацтва шукае Паліна Якаўлеўна Брайчанка. Павел Грамыка жыў у вёсцы Грамыкі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Вучыўся ў 1960-х гадах у сельскагаспадарчым тэхнікуме ці то ў Оршы, ці то ў Віцебску. “Хай адгукнецца, буду чакаць ад яго звестак”, — піша Паліна Якаўлеўна.

Хто шукае: Антаніна Нікіфараўна Якушава, Крычаў.
Каго шукае: Людмілу Уладзіміраўну Сідараву.
“З вашай дапамогай хачу адшукаць сяброўку дзяцінства Людмілу Уладзіміраўну Сідараву, — паведамляе Антаніна Нікіфараўна. — Яна жыла ў Гомелі на вуліцы Крапоткіна, нумар дома і кватэры я не памятаю. Дом знаходзіўся недалёка ад кінатэатра “Ракета”. Маці яе звалі Зіна, бацьку — Валодзя. Быў брат Анатоль. Мы пазнаёміліся з Людай у вёсцы Вародзькаў Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці, куды яна прыязджала да сваёй цёткі. Мы з ёй вельмі сябравалі ў дзяцінстве. Ад знаёмых ведаю, што Людміла з мужам  пераехала з Гомеля. А ў кватэры бацькоў на вуліцы Крапоткіна быццам бы застаўся жыць брат Анатоль. Ці так гэта? Калі ўбачаць родныя і блізкія Людмілы Уладзіміраўны Сідаравай мой зварот, то хай абавязкова паведамяць, дзе зараз мая сяброўка, як склаўся яе лёс. Буду вельмі ўдзячная”.

Хто шукае: Галіна Паўлаўна Усовіч.
Каго шукае: Паўла Фёдаравіча Хомчыца.
Паўла Фёдаравіча Хомчыца, прыкладна 1936 года нараджэння,  шукае Галіна Паўлаўна Усовіч. Павел служыў у ваенным гарадку Кісялевічы, што ў Бабруйску. Потым скончыў школу механізатараў, яго накіравалі на практыку ў Тураў. “Так склаўся лёс, што мы перасталі сустракацца, — піша наша чытачка. — Але я доўга не магла зразумець, за што былі нам такія выпрабаванні. Што стала прычынай? Можа, прачытае Павел Фёдаравіч Хомчыц гэты ліст, хай адгукнецца. Шмат гадоў прайшло з апошняй нашай сустрэчы, але я ўсё памятаю”.

←Благовест над Глубоким

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика