Хруцкі ў слуцкіх паясах

Источник материала:  
04.05.2012 — Разное

Якім сёлета будзе ўваходны квіток у Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.

Штогод галоўны музей краіны праводзіць конкурс на лепшы дызайн білета.

За восем гадоў гэтай традыцыі спаборніцтва стала не толькі інтрыгай для наведвальнікаў, але і дзейсным заахвочваннем маладых дызайнераў да творчасці.

Сёлета ў конкурсе ўдзельнічала 48 дызайнераў і фатографаў. На суд журы яны прадставілі семдзесят работ. Усе, па словах экспертаў, былі прафесіянальнымі і па-свойму цікавымі. Таму журы на першы план у сваіх адзнаках выводзіла нефармальныя прыёмы — пытанні каларыту, вобразнасці. Лепшым быў прызнаны білет графічнага дызайнера Маргарыты Канавалавай. Элементамі афармлення яе эскіза сталі фрагмент карціны беларускага мастака Івана Хруцкага “Партрэт невядомай з кветкамі і фруктамі” і частка арнаменту слуцкага пояса. Пераможца, акрамя прызнання прафесіяналаў, атрымала галоўны прыз — 3,5 мільёна беларускіх рублёў.

←Ситуация с занятостью в ЕС свидетельствует, что страны Евросоюза и в состоянии кризиса развиваются неоднородно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика