Агучылі паданне пра каралеву вужоў (+аўдыё)
09.02.2012
—
Разное
Супрацоўнікі браслаўскай газеты агучылі вядомае беларускае паданне пра каралеву вужоў, запісанае ад жыхаркі нашага рэгіёна. Слухайце аўдыё.
Тэкст падання запісаны ад Алы Жакаўкі з Радашковічаў, а тая пачула ад сваёй маці – Марыі Малішэўскай (11.05.1920 – †) родам з вёскі Вязынь Вілейскага раёна.
У Літве гэтая казка вядомая як "Эгле – каралева вужоў". Беларускі варыянт пэўнымі момантамі адрозніваецца ад яе.
У запісе прынялі ўдзел: Сяргей Кезік – словы аўтара, Вольга Патаповіч – старэйшая дачка (звядзенне гуку, эфекты), Таццяна Пятушка – сярэдняя дачка, Валянціна Бондар – малодшая дачка, Галляш Сілява – вужыны кароль Якуб, Таццяна Прашкевіч – дачка Якуба.
Святлана ЦІШКО.