Краязнаўцы агучылі паданне пра каралеву вужоў (+аўдыё)
09.02.2012
—
Разное
У суполцы "Этнаграфія Беларусі" ЖЖ (Жывога Часопіса) карыстальнік zalgiun_karalus размясціў ў аўдыё-фармаце вядомае беларускае паданне пра вужыную каралеву.
Па словах аўтара паста, тэкст падання запісаны ад Алы Жакаўкі з Радашковічаў, а тая пачула ад сваёй маці – Марыі Малішэўскай (11.05.1920 – †) родам з вёскі Вязынь Вілейскага раёна.
У Літве гэтая казка вядомая як "Эгле – каралева вужоў". Беларускі варыянт, адзначае zalgiun_karalus, пэўнымі момантамі адрозніваецца ад яе.
У запісе прынялі ўдзел: Сяргей Кезік – словы аўтара, Вольга Патаповіч – старэйшая дачка (звядзенне гуку, эфекты), Таццяна Пятушка – сярэдняя дачка, Валянціна Бондар – малодшая дачка, Галляш Сілява – вужыны кароль Якуб, Таццяна Прашкевіч – дачка Якуба.
Святлана ЦІШКО.