Каляндар знамянальных дат

Источник материала:  
29.01.2012 — Разное

28 студзеня. 300 гадоў з дня нараджэння Удальрыка Крыштафа Радзівіла (1712 – 1770), дзяржаўнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, польскага і беларускага паэта, гісторыка.

***         
1943 год. Нарадзіўся Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысёр. Атрымалі шырокую вядомасць яго экранізацыі вядомых літаратурных твораў беларускіх пісьменнікаў — «Вазьму твой боль», «Чорны замак Альшанскі», «Знак бяды».       
***            
1597 год. Памёр Мікалай Дарагастайскі (нар. каля 1530), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Меў друкарню ў Мураванай Ашмяне (Ашмянскі р-н).
***                                                                                     
30 студзеня. 90 гадоў з часу заснавання (1922) у Мінску Інстытута беларускай культуры, першай у Беларусі шматгаліновай навукова-даследчай установы (у 1929 годзе рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук, з 1936 года – Акадэмія навук Беларусі, з 1997 – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі).
***                                                  
31 студзеня. 85 гадоў з дня нараджэння Барыса Сцяпанава (1927 – 1992), кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
***                                   
1 лютага. 1913 год. Нарадзіўся Сяргей Прытыцкі – палітычны дзеяч Заходняй Беларусі і БССР. У 1949-1952 і ў 1953-1960 – першы сакратар Гродзенскага, Баранавіцкага, Маладзечанскага абкамаў КПБ.

Падрыхтавала Марына СЛІЖ.

←Учёные отмечают профессиональный праздник – день белорусской науки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика