Каштоўныя дэталі —у малюнку гісторыі

Источник материала:  
27.10.2011 — Разное
Каштоўныя дэталі —у малюнку гісторыіУнікальныя артэфакты былі прадстаўлены на канферэнцыі ў Віцебску
Вынікі гістарычных даследаванняў, а таксама знаходкі мінулага археалагічнага сезона былі прадстаўлены на навукова-практычнай канферэнцыі “Віцебскія старажытнасці”. У ёй удзельнічалі навукоўцы, археолагі і музейныя работнікі. Зацікавіліся працай віцебскага археалагічнага форуму і спецыялісты з Расіі, Латвіі. Рабіліся паведамленні пра археалагічныя даследаванні, прысвечаныя развіццю Віцебшчыны з найстаражытных часоў да пачатку XX стагоддзя, а таксама па краязнаўстве і праблемах фарміравання музейных калекцый.
Упершыню навуковай грамадскасці былі прадстаўлены ўнікальныя прадметы, знойдзеныя археолагамі на тэрыторыі старажытнага Замкавага ручая ў Віцебску. Пад час археалагічных даследаванняў, якія вядуцца з 2010 года пры ўзвядзенні адміністрацыйнага будынка ў рэчышчы Замкавага ручая, спецыялісты выявілі вялізную драўляную канструкцыю на глыбіні каля васьмі метраў ад паверхні дзённага слоя. Па папярэдніх ацэнках, калісьці гэта была гаспадарчая пабудова. Унутры яе знайшлі эфес шпагі і некалькі лёзаў шабель, а таксама крыжык з каляровага металу, які навукоўцы датуюць канцом XVIII — пачаткам XIX стагоддзя, гузік, пэўна, ад мундзіра ваеннаслужачага французскай арміі. Сярод знаходак археолагаў — вельмі рэдкія знакі адрознення і значкі, якія насілі ваенныя ад кавалерыі. Сярод каштоўнасцяў — і старажытнарускі крыж-энкалпіён, а таксама вітыя драцяныя бранзалет і пярсцёнак, магчыма, з XII — XIII стагоддзяў.

Сяргей Кочатаў

←ОДКБ уверена в себе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика