Музычны праект "Напішам песню разам". Далучайцеся!

Источник материала:  
07.10.2011 — Разное

Калі ў вас ёсць вольны час і вы можаце складаць вершы, далучайцеся да праекта “Напішам песню разам”. Аўтар музыкі − Віталь Качаткоў. Словы могуць быць вашы. Першая мелодыя ўжо шукае свой верш.

“Рэгіянальная газета” запрашае да ўдзелу ў праекце “Напішам песню разам”. На сайце rh.by мы будзем размяшчаць мелодыі. Дасылайце свае вершы да іх, напішам песню разам!

Чакаем тэксты на беларускай, рускай ці англійскай мове.

Аўтар праекта − Віталь Качаткоў.  Ён пачаў пісаць мелодыі, запрасіў да супрацоўніцтва паэтаў, аранжыроўшчыкаў. Зразумеў, што неабходны праект, які дапаможа знайсці адзін аднаго паэтам, кампазітарам, выканаўцам, музыкантам.

Сёння мы прапаноўваем першую мелодыю, да якой шукаем тэкст.

Дасылайце свае вырыянты на адрас рэдакцыі 222310, Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68а,

або E-mail regionnews@rh.by.

Віталь Качаткоў прапануе прыкладны сэнс тэксту да гэтай мелодыі.

"Чаму.

Чаму людзі страляюць, чаму людзі забіваюць, калі на свеце ёсць любоў.

Я нічога не разумею. Мабыць, я недарэка.

Прыпеў.

Чаму. Бо такі цудоўны ўзыход сонца. Такія цудоўныя твае вочы.

Чаму. Людзі злыя.

Чаму. Людзі мала  кахаюць.

Павер, што кахаць - гэта лепш чым не кахаць."

Зоя ХРУЦКАЯ.

"Вай"

Спампаваць: Вай.mp3 (7064kb)

←Нас паставілі на лічыльнік

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика