Лекі — на вагу здароўя

Источник материала:  
23.06.2011 — Разное
Інавацыйная вытворчасць ствараецца на базе Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук
Лекі — на вагу здароўяВучоныя, як вядома, заўсёды імкнуцца знайсці выйсце там, дзе, здавалася б, яго няма. Часам такім тупіком для чалавека становіцца цяжкая хвароба. Ужо цяпер, сведчыць статыстыка, штогод ад злаякасных пухлін у свеце памірае больш за 7 мільёнаў чалавек, а эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя сцвярджаюць: да 2020 года рак выйдзе на першае месца сярод прычын смяротнасці, абагнаўшы хваробы сэрца. Таму ў Беларусі ўжо цяпер вучоныя, медыкі прымаюць выклік часу, імкнуцца забяспечыць насельніцтва запатрабаванымі лекавымі прэпаратамі.
Многія яшчэ ўспрымаюць анкадыягназ як прысуд. На самай справе ў лячэнні такіх хворых адбыліся каласальныя змены. Немалая заслуга ў тым і даследчыкаў з Інстытута біяарганічнай хіміі. “База для грунтоўных даследаванняў у нас была закладзена яшчэ гадоў 30 таму, — расказвае Алена Калінічэнка, намеснік дырэктара інстытута па навуковай рабоце і інавацыях, доктар хімічных навук. — Пэўна ж, пашанцавала ўсім нам, што першым дырэктарам інстытута быў акадэмік Апанас Андрэевіч Ахрэм. А ён лічыў, што канчатковай мэтай усіх даследаванняў павінна быць не толькі атрыманне навукова значных, але і практычна важных вынікаў. У прыватнасці, ужо тады мы арыентаваліся і на стварэнне прэпаратаў для медыцыны”.
Плён работы навукоўцаў ужо немалы: распрацаваны фармакалагічныя субстанцыі для лячэння захворванняў страўнікава-кішачнага тракта, сардэчна-сасудзістай сістэмы, анкалагічных захворванняў. З 2003 года многія з іх паспяхова рэалізуюцца не толькі ў Беларусі, але і ў Азербайджане, Казахстане, Расіі, ва Украіне і іншых краінах. Гэта прэпараты, здольныя вытрымаць канкурэнцыю па якасці і эфектыўнасці з замежнымі аналагамі. Распрацаваны беларускімі вучонымі і новыя высокаэфектыўныя тэхналогіі. Дарэчы, сёння ў Інстытуце біяарганічнай хіміі займаюцца не толькі стварэннем прэпаратаў, але і рыхтуюцца самі іх выпускаць.
Ці ёсць ужо нешта падобнае ў Беларусі? “Гэта першае прадпрыемства такога ўзроўню, якое будзе працаваць па ўласных тэхналогіях, — удакладняе Алена Калінічэнка. — Нам не трэба закупляць ліцэнзіі, бо самі ствараем тэхналогіі. Будзем выпускаць прадукт з вельмі высокім дадатковым коштам. Напрыклад, 40 тон анальгіну, які сёння Беларусь закупляе, каштуе звыш 400 тысяч долараў ЗША.Лекі — на вагу здароўя А толькі 300 грам фармакалагічнай субстанцыі “Флударабел”, распрацаванай нашым інстытутам для лячэння анкахворых, каштуе 130 тысяч долараў. Каб атрымаць 40 тон анальгіну, трэба закупіць у некалькі разоў больш розных складнікаў, а затым яшчэ і вырашыць праблему адходаў. Для выпуску ж “Флударабела” неабходны мінімум сыравіны, максімум высокатэхналагічнай працы. Пры гэтым мы пазбягаем праблемы адходаў і забруджвання навакольнага асяроддзя”.
Сёння большасць беларускіх фармпрадпрыемстваў працуе на імпартных субстанцыях: з іх фармуюцца таблеткі ці ін’екцыйныя растворы. Напэўна, цалкам выключаць такі варыянт нельга. Ёсць прэпараты, напрыклад, той жа анальгін, які нам, вядома ж, больш выгадна купіць. А распрацаваныя інстытутам навукаёмістыя фармсубстанцыі — гэта высакаякасны малатанажны дарагі прэпарат, уласная вытворчасць якога не толькі прывядзе да значнай эканоміі валютных сродкаў, але і забяспечыць лекавую незалежнасць краіны. Алена Калінічэнка лічыць, што фармапрадпрыемства інстытута — толькі першая ластаўка ў гэтай справе. У планах жа — не адно такое інавацыйнае прадпрыемства, а дзесяць, а то і дваццаць.

Іна Ганчаровіч

←Земельный вопрос их испортил

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика