У чэрвені сорак першага...

Источник материала:  
23.06.2011 — Разное
Дзмітрый Кіенка са Шчучына зацікавіўся падзеямі пачатку Вялікай Айчыннай вайны на сваёй малой радзіме
Шчучынскі ваенны аэрадром гісторык-энтузіяст лічыць выдатным месцам для займальных экскурсій. Сярод узлётных палос, ангараў і казармаў хлопец адчувае сябе вельмі ўпэўнена. “Вось гэтыя пліты, па якіх мы цяпер крочым, пачалі рабіць у маі 41-га і да пачатку вайны паспелі пакласці сто метраў”.
У 1941 годзе ў Гродзенскай вобласці знаходзіліся тры авіяцыйныя палкі, таму фактаў пра дзеянні пілотаў у пачатку вайны шмат. Шчучынскі энтузіяст лічыць, што савецкія лётчыкі ніколькі не саступалі ў майстэрстве нямецкім. Але так здарылася, што першыя баі на пачатку вайны былі прайграныя на зямлі. Ваенныя аэрадромы знаходзіліся так блізка ад мяжы, што вельмі хутка апынуліся ў тыле нямецкіх матарызаваных калон. Лётчыкам прыйшлося адыходзіць, пакідаючы машыны на зямлі. Але тыя, хто змог узляцець, уступілі ў жорсткія баі. “У раёне вёскі Дзямброва, напрыклад, быў збіты нямецкі ас, герой іспанскай вайны Вольфганг Шлеман, — гаворыць Дзмітрый Кіенка. — Толькі пераможца ў тым баі пакуль, на жаль, не ўстаноўлены”.
Пасля вайны ў Шчучыне размяшчалася буйная авіябаза, райцэнтр жыў пад гучны рокат матораў. Сёння аб тым часе нагадвае толькі самалёт на пастаменце. Дзмітрый лічыць, што гэта помнік і яго марам таксама. У крылатыя машыны ўлюбіўся з дзяцінства і вельмі хацеў стаць лётчыкам. Але па стане здароўя не змог ажыццявіць планы. Затое захапіўся гісторыяй. Хлопец упэўнены, што на ўспамінах пра падзеі Вялікай Айчыннай можна выхаваць яшчэ не адно пакаленне патрыётаў.

Сяргей Мазайла

←Земельный вопрос их испортил

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика