Жывы подых гісторыі

Источник материала:  
02.06.2011 — Разное
Маштабная акцыя “Ніхто не забыты!” прымеркавана да 70-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны
А пачалася яна ад Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Мінску, дзе перад падлеткамі выступалі ветэраны. Адразу пасля мітынгу ўдзельнікі акцыі на аўтобусах адправіліся ў вёску Скобраўка Пухавіцкага раёна. Там у 44-м фашысты арганізавалі дзіцячы канцлагер па заборы крыві для параненых салдат вермахта. За калючым дротам захопнікі трымалі паўтары тысячы малалетніх вязняў.
Школьнікі і ветэраны пабываюць таксама ў месцах дыслакацыі партызанскай брыгады “Полымя”, ускладуць кветкі да брацкіх магіл байцоў. Акцыя “Ніхто не забыты!” працягнецца да 3 ліпеня, яе ўдзельнікі дойдуць да кожнай магілы воінаў, якія загінулі за вызваленне Беларусі.


←Родина, мы всегда с тобой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика