Таццяна Севярынец: «Беларусь ператворана ў паліцэйскую дзяржаву»
Нагадаем, увечары 12 студзеня спецслужбы адабралі ў Таццяны Севярынец пашпарт, каб перашкодзіць ейнай паездке ў Варшаву.
«Паважанае спадарства! Ужо 16 гадоў, як Беларусь ператворана ў паліцэйскую дзяржаву з дыктатарскім рэжымам.
Ні адзін з нас ні ў чым ня можа быць упэўнены. Да кожнага з нас у кожную хвіліну могуць прыйсці з ператрусам ці позвай на допыт, схапіць на вуліцы і закінуць у аўтазак, нягледзячы ні на стан здароўя, ні на асабістыя планы, ні на дзяцей, ні на ўзрост.
Менавіта такім чынам мой сын, Севярынец Павал Канстанцінавіч, у ноч на
Лісты ні да іх, ні ад іх не даходзяць, адвакаты не маюць магчымасці з імі сустракацца, беспадстаўна абмяжоўваецца пералік прадуктаў харчавання, дазволеных для перадачаў, не дазваляюцца сустрэчы з роднымі.
Падобным чынам і я была затрымана за гадзіну да адыходу цягніка ў Варшаву, дзе меркавала ўзяць удзел у паседжанні польскага Сейму з выступам аб сапраўдным становішчы з правамі чалавека ў Беларусі.
Заклікаю міжнародную супольнасьць зрабіць усе магчымыя захады для таго, каб сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі змянілася, і адпавядала міжнародным стандартам дэмакратычнага грамадства!»