Новы год — «кантрольны»
«Стары Новы год» — апошні фарпост зімніх радасцяў. Нібыта новы год прыходзіць яшчэ раз, цяпер канчаткова. Растлумачыць замежнікам з якой нагоды ў нас раптам свята — задача няпростая, складаней толькі перакласці «стары новы».
Хаця, не адны мы такія — дадатковы Новы год ёсць у Сербіі (там ён называецца «сербскі»), Латвіі, Македоніі, Украіне і нават у некаторых кантонах Швейцарыі. Швейцарцы ў свой час таксама не вельмі натхніліся ідэяй пераходу з юліянскага календара на грыгарыянскі, і вырашылі працягваць святкаваць менавіта 13–14 студзеня.
Стары новы год трапляе на час святак. Згодна з яшчэ дахрысціянскімі ўяўленнямі гэта быў час гаданняў, час разгулу духаў. Гуляючыся ў нячыстую сілу, моладзь на вёсках і дагэтуль
13 студзеня даўно не ўспрымаецца як каляндарнае свята — але купіць бутэльку шампанскага ды перагледзець спецыяльна паўтораныя па тэлевізары навагоднія перадачы — чаму б і не? Дый свята раз на тыдзень — прывыклі мы за папярэднія тры тыдні. Таму, спадарства, з Новым годам вас! Хоць і Старым.
Юрась Ускоў