Капсула на гадзіну
11.01.2011 14:38
—
Разное
Учора на чыгуначным вакзале ў Шанхаі адкрыўся першы ў краіне «капсульны» гатэль.![](http://www.21.by/pub/news/2011/01/1294783223393556.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2011/01/1294783223444009.jpg)
Ён займае плошчу ў 300 кв. метраў і абсталяваны японскай капсульнай сістэмай. 68 аднамясцовых капсул (кожная ўдоўжкі 2,2 метра і 1,1 метра ўвышкі і ўшыркі) забяспечаныя індывідуальнымі электрычнымі разеткамі, гадзіннікам, мясцовым асвятленнем, тэлевізарам і бесправадным доступам у інтэрнэт. У гатэлі ёсць пральня, ванны пакой, пакоі для курцоў і прыёму гасцей.
Базавы тарыф на пражыванне ў такім «нумары» — 28 юаняў ($4,22) за гадзіну + 4 юані за кожную дадатковую гадзіну. Нумар можна зняць і на 10 гадзін — за 68 юаняў, і на суткі — за 88 юаняў.
Цікава, што, як і большасць «капсульных» гатэляў у Японіі, шанхайскі прызначаны толькі для мужчын (дзяўчына на фота ўнізе не лічыцца, гэта журналістка на прэзентацыі).
![](http://www.21.by/pub/news/2011/01/1294783223393556.jpg)
![](http://www.21.by/pub/news/2011/01/1294783223444009.jpg)
Падзяліцца навіной:
drugoi.livejournal.com
drugoi.livejournal.com