У Твітэры з’явілася «старонка КДБ»

Источник материала:  
06.01.2011 15:33 — Разное
Карыстальнік KGB_Minsk актыўна ідзе на кантакт з іншымі аматарамі «твітэра», імкнецца імітаваць «кдб-шны» стыль пісьма, а таксама паведамляе пра навіны з свайго жыцця:

«паліў кветачкі ў кабінеце». Назва старонкі — беларускамоўная, і нават сустракаюцца допісы па-беларуску (праўда, з памылкамі) : «нажаль, да нас не заужды прыслухоуваюцца» . Сярод іншага «кдбшнікі» скардзяцца, што некаторым іх супрацоўнікам даводзіцца ўвесь час глядзець порна онлайн.

У той жа час аўтар блогу піша, што сапраўдны росквіт Беларусі быў у часы ВКЛ, а Расію называе «суседняй, не заўжды сяброўскай дзяржавай».

КДБ ужо пракаментавала сітуацыю журналістам tut.by, заўважыўшы, што ніякага «твітэру» ў іх няма — у інтэрнэце КДБ прадстаўлена толькі афіцыйным сайтам.

У той жа час сяброў у новага «твітараніна» — ля 100. Трэба адзначыць, што папулярнасць мікраблогера досыць высокая — пытанні да яго ад іншых аматараў твітэра ідуць з рэгулярнасцю некалькі ў гадзіну.

Падзяліцца навіной: 
ЮУ

←Дыктатары таксама плачуць. Лукашэнка — пад песню «Саня останется с нами» — відэа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика