Адказ Рымашэўскаму
Журналісты, той жа Панкавец з «Нашай Нівы», не дае сабе клопату патэлефанаваць і ўзяць каментар у мяне, калі піша пра мае выказванні, а проста робіць перадрук», — заявіў Віталь Рымашэўскі ў інтэрв’ю радыё «Свабода».
Сапраўды, Рымашэўскі завітаў у рэдакцыю «НН» 3 студзеня. Я рабіў з ім інтэрв’ю. Па дамоўленасці, яно не павінна было з’явіцца раней за
Што датычыць зместу гутаркі, то кожнае яе слова падмацаванае дыктафонным запісам, які захаваўся. І ў выпадку чаго выкласці яго для публічнага карыстання не складзе праблем.
Калі казаць пра перадрукі, якія гэтак абурылі Рымашэўскага, то сустрэча з журналістамі, як піша БелаПАН, усё ж адбылася, з беларускімі і літоўскімі. Вось толькі «НН» на яе чамусьці не паклікалі. Таму і давялося карыстацца перадрукам з паважанага рэсурсу БелаПАН.
Ні пра якія іншыя выказванні Рымашэўскага я не пісаў, тым больш паводле іншых рэсурсаў. Пераканацца ў гэтым можна на нашым сайце. Здаецца, Віталь сам прыдумвае сабе ворагаў. І зусім не там, дзе трэба.
Зміцер Панкавец