Харэўскі і Лаўроўская заклікалі зрабіць «цёмную для Лукашэнкі»

Источник материала:  
31.12.2010 18:57 — Разное
У Фэйсбуку разышоўся заклік выключыць тэлевізары і святло ў часе навагодняга звароту Лукашэнкі. З ім выступілі, у прыватнасці архітэктарка, доктар гісторыі Ірына Лаўроўская і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

Вось што напісаў Сяргей Харэўскі.

«Сябры! Мы здранцвелі ў чаканні. Нам хочацца верыць, што ўсё будзе добра. Нам хочыцца верыць у цуд на Каляды. Урэшце, усё павернецца на добрае. І непагадзь зменіцца яснымі днямі. Мы будзем пісаць, маляваць, спяваць і верыць. Верыць, што ўсё будзе добра. Бо мы не самотныя. Нас тысячы! І тыя, хто крочыў поплеч на Плошчах, не мусяць гэтага забыць. Як бы ні было сёння прыкра і горка.

Але, перадусім, не мусяць пачувацца самотнымі тыя, хто зараз за кратамі, за тое, што быў разам з намі. Сябры, вамі будзе ганарыцца ўся нацыя.

Выйсце заўсёды ёсць. Як дазнацца, хто сябар? Па вокнах.

Выключым разам усе электрапрыборы ў сваіх кватэрах.

Выключым тэлевізары і радыё. У навагоднюю ноч, 31 снежня, у 23.50, хоць на 10 хвілін.

Каб не бачыць і не чуць таго, каго не хочам ні бачыць, ні чуць.

Пабудзем пры трапяткіх свечках. Пагаворым з сябрамі і роднымі. І ўбачым у вокнах суседніх дамоў, хто яшчэ з намі! А разам нас багата! Не загінулі мы і не згінем, пакуль нас кліча Беларусь да зары!»

Падзяліцца навіной: 
Ул. інф.

←Чалавек года — Мікалай Казлоў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика