У беларускага Дзеда Мароза з'явіўся сайт у Інтэрнэце
У беларускага Дзеда Мароза, які пастаянна пражывае ў Белавежскай пушчы, з’явіўся сайт у Інтэрнэце, паведамілі ў адміністрацыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча».
Паводле слоў суразмоўцаў, беларускі Дзед Мароз стараецца быць сучасным, і таму выказаў жаданне падтрымліваць сувязь з дзецьмі ў тым ліку ў прывычнай ужо для іх форме ў сетцы Інтэрнэт.
Сайт dzedmaroz.by пачаў працаваць напярэдадні навагодніх свят. Цяпер кожны жадаючы можа напісаць Дзеду Марозу электроннае пісьмо, а заадно паглядзець, дзе і як жыве ўладар зімовых завірух. Сваё паведамленне Дзеду Марозу можна пакінуць непасрэдна на сайце, тут жа размешчана фотагалерэя сядзібы Дзеда Мароза, дзіцячых малюнкаў, незлічонае мноства якіх любімец дзяцей захоўвае ў сябе дома.
Сядзіба беларускага Дзеда Мароза прыняла першых наведвальнікаў у снежні 2003 года. Размешчана яна ў глыбіні пушчы, на маляўнічым узлессі, куды зімой прыходзяць карміцца зубры, займае плошчу 15 га. Тут пабудаваны церам Дзеда Мароза, дом яго ўнучкі Снягурачкі, Скарбніца, дзе знаходзіцца мноства атрыбутаў, звязаных з казачным героем. Галоўнай славутасцю сядзібы з’яўляецца
БелТА