Страх тырана
«Тады Ірад, усвядоміўшы, што мудрацы падманулі яго, вельмі разгневаўся і паслаў слугаў, каб пабілі усіх немаўлят у Віфлееме…» (Мацвей 2:16).
Цяжка сказаць, у якой ступені аповед пра забойства віфлеемскіх немаўлят, наяўны ў другім раздзеле Дабравесця паводле Мацвея, адлюстроўвае рэальныя падзеі. Няма сумневу, аднак, што ён цалкам адэкватна перадае стыль вядзення палітыкі старэючага тырана.
Евангелле паводле Мацвея паўстала ў асяроддзі
Пасус пра віфлеемскую разню трэба чытаць як «нямы крык» тых юдэйскіх патрыётаў з першага стагоддзя, у якіх амаль нічога, апрача плачу і ўздыхання па «лёсе Божай гары» не засталося. У аповедзе пра забіванне немаўлят «Давідавага горада» якбы скандэнсавана гісторыя Юдэі ад 63 г. да
Хто такі Ірад і якая яго роля ў гісторыі «юдэйскага няшчасця»?
Аповед пра забойства Ірадам немаўлят з’явіўцца ў асяроддзі юдэйскіх патрыётаў найпраўдападобней як контрпрапагандысцкі твор, як альтэрнатыўны погляд на «дасягненні» валадара, якога ўжо ў першай палове першага стагоддзя некаторыя паспехі абвесціць «Вялікім». Аўтар (або аўтары) другога раздзелу Дабравесця паводле Мацвея
прэзентуюць гэтага «велікана» як маральнага карліка, якога зжырае ірацыянальны страх перад «немаўляткам» і які ў сваёй палітыцы прэвентыўнага знішчэння патэнцыйнага асяродку апазіцыі пасоўваецца да жахлівага абсурду: загадвае пазабіваць усіх дзяцей у дадзенай мясцовасці.
Ірадаву палітыку трапна скаментаваў старажытны хрысціянскі пісьменнік Кводвультдэус: «Ты забіваеш безабаронных, бо страх забівае цябе». Страх сапраўды забіваў гэтага тырана: спачатку ў маральным плане, а потым у псіхічным і цялесным. Ірад, як сугеруе Іосіф Флавіў, паміраў страшэннай смерцю: глыбокая параноя плюс хвароба нырак ператварылі яго ў вартага жалю, няшчаснага, зануранага ў роспач і жах старога.
Аповед пра віфлеемскую масакру, аднак, з’яўляецца нечым большым, чым «нямым крыкам» юдэйскіх патрыётаў. Праз гэты аповед яны дзеляцца сваім вялікім адкрыццём: бездапаможнае немаўля можа перамагчы ўсемагутнага тырана! Яны намагаюцца паказаць,
наколькі слабою з’яўляецца «моц» тыранічнай улады і наколькі моцнай з’яўляецца «слабасць» міралюбнага і чалавекалюбнага валадара. Яны пераконваюць, што перамагчы тыранію насамрэч вельмі лёгка: дастаткова жыць у праўдзе і вызваліцца ад страху.