Зварот праваслаўнай інтэлігенцыі: Недапушчальна беззаконне, у якое апускаецца Беларусь
«Найсвяцейшаму Кірылу, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі
Прадстаяцелю Рускай Праваслаўнай Царквы
Ваша Святасць!
Да Вас звяртаюцца праваслаўныя вернікі Беларусі, якія належаць да Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату, архіпастырам і духоўным лідарам якога Вы з’яўляецеся. Мы паважаем Вас не толькі як адміністрацыйнага кіраўніка, але і як багаслова, якому Руская Праваслаўная Царква абавязаная развіццём сваёй сацыяльнай этыкі, вызначэннем і абгрунтаваннем тых фундаментальных маральных каштоўнасцяў, на якіх трымаецца жыццё грамадства, якімі ў сваіх дзеяннях кіруюцца члены Царквы. Мы заўсёды чакаем ад Вас, як ад нашага Гаспадара і Айца, сведчанні аб гэтых каштоўнасцях перад абліччам дзяржаўнай улады, перад абліччам усяго народа, як гэта было падчас візіту Вашай Святасці ў Беларусь у верасні мінулага года.
Выступаючы ў Палацы Рэспублікі, Вы найменавалі сябе „чалавекам, для якога лёс Беларусі азначае не менш, чым лёс Расеі або лёс Украіны“, які „атаясамляе сваё жыццё“ з нашым народам. Вы казалі нам пра маральнае самавызначэнне чалавека, пра пакліканне Царквы засцерагаць чалавечае сумленне, „натхняць людзей на тое, каб яны ні пры якіх абставінах гэты голас у сабе не заглушалі“, асабліва ва ўмовах сучаснага свету, дзе „вельмі лёгка заблукаць, сістэма каштоўнасцяў перакручаная, праўда мяшаецца з хлуснёй“, дзе „нярэдка чалавеку цяжка зразумець, дзе праўда, а дзе хлусня, і куды ісці“.
Многія вернікі нашай Царквы, а таксама многія беларусы, якія належаць да іншых рэлігіяў, і няверуючыя, слухаючы голас сумлення, не змаглі прызнаць перамогу Аляксандра Лукашэнкі на мінулых прэзідэнцкіх выбарах чэснай:у альтэрнатыўных кандыдатаў быў абмежаваны доступ да сродкаў масавай інфармацыі; прадстаўнікі апазіцыйных партый не ўвайшлі у склад выбарчых камісій; было адзначана мноства фактаў адміністрацыйнага прымусу падчас галасавання; чыніліся перашкоды незалежнаму назіранню за выбарамі; там жа, дзе такое назіранне вялося, поўна сведчанняў аб масавых фальсіфікацыях.
Многія беларусы, кіруючыся сваім сумленнем, выйшлі на мірную маніфэстацыю, каб выказаць пратэст супраць хлусні, гвалту, несправядлівасці. У выніку правакацыі ля Дома ўрада ўдзельнікі мірнай дэманстрацыі і выпадковыя мінакі (у тым ліку жанчыны і людзі сталага ўзросту) былі жорстка збітыя, больш за 600 чалавек арыштаваныя і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і ў дадзены момант утрымліваюцца у ганебных для чалавечай годнасці ўмовах. Больш за тое, 19 чалавек — кандыдаты ў Прэзідэнты і іх бліжэйшыя памочнікі — былі арыштаваныя КДБ, на іх аказваецца жорсткі ціск, некаторыя з іх сур’ёзна паранены.Падчас візіту ў Мінск Вы казалі, што атаясамліваеце сябе з беларускім народам. Але цяпер, ва ўмовах усё большых ганенняў на іншадумцаў ў нашай краіне, калі прагучала і атрымала шырокі рэзананс у беларускім грамадстве Ваша, як Прадстаяцеля Царквы, віншаванне дзейнаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь з перавыбраннем на
Выступаючы ў Мінску, Вы адзначалі прынцыповую важнасць таго, каб „Царква ніколі і ні пры якіх абставінах не атаясамляла сябе з уладай, сілай і магутнасцю, але мела магчымасць пакорліва і спакойна сведчыць аб праўдзе Божай“.
Нам хацелася б верыць, што пазіцыя падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі Вашай Святасцю звязана з недастатковай Вашай інфармаванасцю, таму мы і звяртаемся да Вас з гэтым адкрытым лістом. Другая мэта ліста — сведчыць беларускаму грамадству пра тое, што ёсць праваслаўныя беларусы, якія належаць да Маскоўскага Патрыярхату, для свядомасці якіх недапушчальна беззаконне, у якое ўсё больш апускаецца краіна. Лічачы Вас сваім духоўным лідарам, мы не заклікаем Вас заняць тую ці іншую палітычную пазіцыю, роўна як і тыя, хто падпісваецца пад гэтым лістом, вольныя прадстаўляць розныя палітычныя сілы, плыні, ідэалогіі або не прадстаўляць ніякіх, мы толькі просім Вас не пакінуць без апекі і тых сваіх дзяцей, хто выступае за сумленныя і справядлівыя выбары, за павагу Канстытуцыі і чалавечай годнасці.
Царква спрадвеку журылася аб зняволеных і палонных, таму мы просім Вас аказаць падтрымку тым, хто цяпер знаходзіцца ў зняволенні. Мы просім Вас засведчыць, што Царква ставіцца да фальсіфікацый любых выбараў, з якімі б матывамі такія фальсыфікацыі ні здзяйсняліся, як да хлусні і граху.
Мы просім Вас таксама выступіць з асуджэннем нематываванага гвалту і заклікаць тых правакатараў, якія былі сапраўднымі арганізатарамі гвалтоўных дзеянняў каля Дома ўрада, да прызнання і пакаяння. Мы просім Вас заступіцца за сям’і тых пацярпелых,у якіх органы апекі пагражаюць забраць дзяцей. Няхай Ваша аўтарытэтнае слова, якое адбываецца ад Евангельскага вучэння і хрысціянскай маралі, а не з імгненнай палітычнай кан’юнктуры і геапалітычных інтарэсаў, паспрыяе міру ў беларускім грамадстве, а не далейшаму яго раз’яднанню і падзелу.
З павагай і просьбай святых Вашых малітваў,
(Подпісы ў алфавітным парадку па прозвішчы)
Абрамчук Раман, прыхаджанін
Васілевіч Наталля, прыхаджанка
Вайцішка Раман, прыхаджанін храма Касьмы і Даміяна ў Шубіне, г. Масква, генеральны дырэктар кампаніі РВ Медыя (Масква)
Голік Сяргей, прыхаджанін
Ганчарэнка Святлана Яўгенаўна, прыхаджанка храма Жыровіцкай іконы Божай Маці г. Бярозаўкі, інжынер.
Грос Андрэй Генадзевіч, прыхаджанін
Донаў Павел, прыхаджанін храма св. ап. Андрэя Першазванага, г. Мінск, праграміст
Дрыга Альвіна, прыхаджанка
Дрыга Максім, прыхаджанін
Жукоўскі Канстанцін, індывідуальны прадпрымальнік, юрыст, г. Гомель
Забаштанская Аксана, сястра міласэрнасці сястрынства ў імя прп. Еўфрасінні Полацкай, г. Мінск, кандыдат філалагічных навук.
Задворны Канстанцін, прыхаджанін
Звездзіна Ганна, прыхаджанка
Звездзін Павел, прыхаджанін
Карповіч Ірына, сястра міласэрнасці сястрынства ў імя праподобнапакутніцы Вялікай княгіні Марыі ў г. Мінску.
Кацярыніч Марына, прыхаджанка
Колядава Юлія, прыхаджанка храма Касьмы і Даміяна ў Шубіне, г. Масква.
Краўчук Вольга, прыхаджанка храма Святога Георгія Пераможцы, Коласава, праграмістка
Крамушчанка Дзмітрый Усеваладавіч, прыхаджанін
Крамушчанка Наталля Аляксандраўна, прыхаджанка
Крукоўскі Аляксей, прыхаджанін
Куксачоў Мікалай, прыхаджанін храма св. Серафіма Сароўскага г. Мінска,
Кульбіцкі Ілля, прыхаджанін
Ласевіч Алена, прыхаджанка
Лянкевіч Уладзімір, прыхаджанін прыходу Святой роўнаапостальнай Марыі Магдалены г. Мінска, філолаг, аспірант Беларускага дзяржаўнага універсітэта, магістр гуманітарных навук
Мацвееў Яўген, прыхаджанін
Мацвеева Кацярына, прыхаджанка
Матусевіч Наталля, прыхаджанка прыходу ў імя св. прп. Сергія Раданежскага г. Мінска, педагог, бухгалтар
Міхальчук Ганна, прыхаджанка
Сяменчык Настасся, прыхаджанка храма Крупецкай Божай Маці, г. Мінск, журналістка.
Тарайкевіч Маргарыта, прыхаджанка
Трыгубовіч Валянціна, прыхаджанка