Сяргей Плыткевіч: Як забіць павагу да ўласнай краіны
Дзесяць гадоў наша выдавецтва займаецца стварэннем станоўчага іміджу Беларусі.
Даведнікі, фотаальбомы, плакаты, камплекты паштовак, газета «Турызм і адпачынак» — усё скіравана на тое, каб паказаць нашым грамадзянам і турыстам
Але…
ніякая багатая гісторыя, ніякая архітэктура, ніякія прыродныя славутасці не могуць разглядацца і ацэньвацца ў адрыве ад жыцця сённяшняга. Калі прыніжаецца народ, калі прадстаўнікі інтэлігенцыі пачынаюць адчуваць дыскамфорт ад таго, што адбываецца вакол, то становіцца вельмі праблематычным і бессэнсоўным нагадваць ім пра нейкую прыгажосць.
…Перад тым, як ісці на выбарчы ўчастак, я праехаў вакол Кастрычніцкай плошчы — усе дробныя вулачкі і задворкі дамоў былі абстаўленыя фургонамі для транспарціроўкі затрыманых і аўтобусамі з міліцыяй. Але
Кастрычніцкая плошча сустрэла нас здзеклівы расейскай папсой. «Холадна, мне з табою вельмі холадна!..» — неслася з дынамікаў, а з прыступак Палаца прафсаюзаў хтосьці спрабаваў нешта крычаць прысутнаму народу. Але нічога, абсалютна нічога не было чуваць. Натоўп усё павялічваўся, людзі пераходзілі з месца на месца, з горыччу пасмейваючыся з сябе і рэчаіснасці. Сітуацыя здавалася бессэнсоўнай і тупіковай: механічныя дынамікі перакрычаць немагчыма!
І ў гэты момант сцягі раптам паплылі на праспект Незалежнасці. Пару дзясяткаў ДАІшнікаў, якія стаялі ўздоўж праспекта, паспрабавалі супрацьстаяць людскай рацэ, але затрымалі яе толькі на імгненне. Рака ператварылася ў мора і накіравалася на плошчу Незалежнасці. Так, людзей было вельмі шмат…
Што здарылася далей, чытачы, напэўна, ужо выдатна ведаюць. Асабіста мяне ўразіла абсалютная непадрыхтаванасць і нескаардынаванасць дзеянняў лідэраў апазіцыі — хвілін сорак народ таптаўся і не ведаў, што рабіць, а затым, калі нарэшце з’явіліся гукаўзмацняльнікі, аказалася, што і выступаць няма каму. Але яшчэ больш па свядомасці ўдарыла далейшае бессаромнае фальшаванне ў тэлеэфіры: збітага да паўсмерці яшчэ да пачатку шэсця кандыдата ў прэзідэнты Уладзімера Някляева, журналістаў, якія былі побач з ім, назвалі ледзьве не тэрарыстамі, ва ўсім, што адбывалася звінавацілі людзей, якія выйшлі на плошчу. І ў той мітусні
А пакуль у мяне знікла ўсялякае жаданне ствараць новы фотаальбом аб краіне. Спадзяюся, часова…
marketing.by