У нядзелю — моцны снег, мяцеліца і снежныя заносы
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 25 снежня будзе воблачна. Ноччу месцамі невялікія ападкі, днём часам ападкі, у асноўным дождж. На большай частцы тэрыторыі туман, ноччу па поўначы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер
У Мінску 25 снежня воблачна, часам невялікія ападкі, туман. Ноччу слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер
26 снежня па краіне чакаецца дрэннае надвор’е. У многіх раёнах снег, месцамі моцны снег, мяцеліца, на дарогах снежныя заносы; ва ўсходніх раёнах ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5–10
У Мінску 26 снежня таксама чакаецца дрэннае надвор’е: працяглы снег, ноччу і раніцай часам моцны снег. На дарогах снежныя заносы. Днём мяцеліца. Вецер паўднёвы, з пераходам на заходні 5–10
27 снежня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер заходні 5–10
БелаПАН