Чаму Мядзведзеў дагэтуль не павіншаваў Лукашэнку
Фота kommersant.ru |
Газета.ru пералічыла кіраўнікоў краін, якія ўжо павіншавалі Лукашэнку з пераабраннем, з’едліва дадаўшы пры гэтым: «з перамогай беларускага прэзідэнта павіншавалі і лідары Абхазіі і Паўднёвай Асеціі – дзяржаў, чыю незалежнасць Беларусь не спяшаецца прызнаваць, нягледзячы на абяцанне, дадзенае Лукашэнкам Дзмітрыю Мядзведзеву».
Такім чынам, сябры і аднадумцы павіншавалі, а чаму ж маўчыць Расія?
Затрымка ў віншаванні Лукашэнкі можа быць звязана з тым, што ў гэтую хвіліну не ясны лёс затрыманых у Мінску дзясяткаў лідараў апазіцыі, разважае крыніца Газета.ru ў МЗС Расіі: «Віншаваць Лукашэнку ва ўмовах, калі на наступны дзень экс-кандыдатаў у прэзідэнты могуць пасадзіць на 15 гадоў, выглядае спрэчна».
Расійскіх дыпламатаў таксама непакоіць лёс затрыманых у Беларусі грамадзян Расіі.
Крыніца выдання ў адміністрацыі расійскага прэзідэнта сцвярджае, што віншавальная тэлеграма ад Крамля ў Мінск накіруецца не раней за абявашчэнне афіцыйных вынікаў выбараў. Газета.ru пры гэтым нагадвае, што ў 2006 годзе Уладзімір Пуцін не стаў чакаць афіцыйных вынікаў.