Заява Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады: Душаць светлае ў Беларусі
Заява Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады
Падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі пасля так званых прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, яшчэ раз паказваюць усю жахлівую сутнасць дыктатарскага рэжыму, што ўсталяваўся ў самым цэнтры Еўропы цягам апошніх шаснаццаці гадоў.Правакацыі, у выніку якіх адбыліся злачынныя напады на кандыдатаў у прэзідэнты, арышты і збіццё мірных людзей, сярод якіх пераважна моладзь, хлуслівае асвятленне падзеяў дзяржаўнымі СМІ, глумленне над святымі для кожнага свядомага беларуса сімваламі — усё гэта звёны аднаго ланцугу, які душыць усё самае светлае, самае шчырае ў краіне.
Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады выказвае рашучы пратэст супраць пераследу тых, хто
Мы заклікаем дэмакратычныя сілы свету асудзіць крывавы рэжым Лукашэнкі і падтрымаць тых, хто змагаецца за свабоду і справядлівыя выбары ў Беларусі.
Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады
20 снежня 2010 г.