Cтараверы прапануюць турыстам сустрэць Новы год у Ветцы
Стараверы з горада Ветка (Гомельская вобласць) распрацавалі навагоднюю турыстычную праграму, паведаміў начальнік аддзела маркетынгу і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнага агенцтва па турызму Валерый Болдыраў.
Турыстычная праграма прадугледжвае фальклорнае гулянне ў елкі на адной з гарадскіх плошчаў і канцэрт перазвону ў вёсцы Хальч. Турыстаў таксама чакае святочнае гулянне з удзелам мясцовага казачніка, які ў даступнай форме распавядзе пра стараверскія традыцыі, а таксама катанне на санях і спуск з ледзяной гары працягласцю 100 м. Акрамя таго, падарожнікам прапануюць зазірнуць у Веткаўскі музей народнай творчасці, дзе сабрана калекцыя ікон і рукапісных кніг.
Навагодняя праграма будзе ўпершыню арганізавана ў ноч з 31 снежня па 1 студзеня.Арганізатары таксама вырашылі правесці праграму на праваслаўныя Каляды і Стары Новы год.
БелТА