Сайты Хартыі і БелаПАН не працуюць

Источник материала:  
20.12.2010 11:13 — Разное
Супрацоўнікаў Хартыі затрымалі на офісе ў 4.20 раніцы.

Апазіцыйны сайт Charter97.org і сайт інфармацыйнага агенцтва БелаПАН па стане на раніцу 20 снежня не працуюць. Супрацоўнікаў Хартыі сёння раніцай прыблізна ў 4.20 затрымалі спецназаўцы проста на офісе.

У БелаПАНе пацвердзілі, што з абнаўленнем сайту ёсць праблемы.

Сайт інтэрнэт-газеты «Салідарнасць», які ўчора доўгі час не працаваў, сёння аднаўляецца. Працуюць таксама партал TUT.BY і сайт грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».

Падзяліцца навіной: 
СП
←Тапорны бліцкрыг Лукашэнкі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика