У лютым пройдзе чэмпіянат святароў Еўропы па футболе
20.12.2010 01:33
—
Разное
Зборная каманда польскіх святароў па футболе ў супрацоўніцтве з Епіскапатам Польшчы і Камітэтам чэмпіянату святароў арганізуе чарговы, V Чэмпіянат святароў Еўропы. Спаборніцтва па футболе адбудзецца ў польскіх Кельцах з 21 па 25 лютага 2011 г.
Да ўдзелу запрашаюцца групы да 15 чалавек (з якіх 12 — гульцы). Падаць інфармацыю аб удзеле неабходна да 31 снежня 2010 г. на паштовую скрыню losky@wp.plГэты
Падрабязная інфармацыя будзе даслана жадаючым пасля таго, як групы паведамяць аб жаданні ўдзельнічаць у чэмпіянаце.
Падзяліцца навіной:
catholic.by
catholic.by