Ой, баімся, баімся!

Источник материала:  
19.12.2010 11:39 — Разное

Ой, баімся, баімся!
15 снежня вакол Мінска праехала калона БТРаў.
Мінабароны назвала гэта планавым вяртаннем падраздзялення з вучэнняў.

Язда на БТРах пад Мінскам, чуткі пра вадамёты, размовы пра тое, «ці будзеце страляць», арышты-адпусканнітоп-актывістаў… Гэтыя тэхналогіі разлічаныя на чытача незалежных СМІ.

Бо дзяржаўныя СМІ пра такое не пішуць — у іх Божая ласка. А незалежныя хапаюцца за такія навіны. Гэта чытаюць, гэта востра цяпер. Аўдыторыя незалежных СМІ расце падчас прэзідэнцкіх кампаній. Прычым за кошт людзей незаангажаваных.

На гэтую частку чытачоў і разлічаныя намёкі, што сыходзяць ад сілавых структур. На тое, што людзі, якая вагаюцца — ісці або не ісці — спалохаюцца.

Сілавікі разумеюць, што актывістаў на дохлых пацуках не правядзеш. Актывісты ведаюць, што міліцыя-амон можа загарадзіць, пацясніць і папярэдзіць у мацюкальнік; ціхары ў штацкім — адвезці на тры гадзіны ў пастарунак; гэбісты — зняць на камеру. На гэтым законныя магчымасці праваахоўнікаў сканчаюцца.

А вось спланаваная кампанія запалохвання і рэалізуецца гэтымі днямі праз апазіцыйныя медыі. Праўда, новых хадоў у ёй няшмат. Да іх можна аднесці толькі «размову працоўных з міністрам на заводзе «Планар». Зрэшты, той фэйк мог быць запушчаны і антылукашэнкаўскімі сіламі. Той рэпертуар выкарыстоўваўся шмат разоў. І ў 2006 годзе, і ў 2001-м, і перад Днямі Волі запускаліся тыя самыя чуткі. У рэальнасці ніхто не чакае гвалту, бо ў ім не зацікаўленыя ні ўлады, ні апазіцыя.

У Мінску пануе спакой, у штабах кандыдатаў да сітуацыі ставяцца з гумарам.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Мікулевіч

←Ці будзеце вы на Плошчы?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика